За некалькі тыдняў мы апынуліся ў незвычайных умовах, калі найбольш актуальнай стала дыстанцыйная адукацыя. І калі для адных педагогаў воблачныя сэрвісы і анлайн-рэсурсы — даўно знаёмы інструмент, то для іншых — значны бар’ер. Сёння паспрабуем разбурыць яго і ўстанавіць некалькі інструментаў для работы з дзецьмі ў анлайне. Акрамя папулярнай платформы Moodle, для дыстанцыйнай адукацыі могуць быць карысныя: Skype і Zoom ... Падрабязней »
Архів тега: школа
Insta-марафон
Што рабіць, калі нечакана з’яўляецца шмат вольнага часу ды яшчэ і ў дзённіку ў графе “Дамашняе заданне” пуста? Аказваецца, гэта таксама можа быць праблемай. Для дзяцей, якія трэці тыдзень сумуюць без школы, іх бацькоў і нават настаўнікаў. Як у гэтай сітуацыі захаваць і падтрымаць пазнавальны інтарэс і эмацыянальны тонус? У нашай школе на дапамогу прыйшлі сацыяльныя сеткі. У самым пачатку ... Падрабязней »
Руйнуючы стэрэатыпы
Аналізуючы вопыт нашых чытачоў-педагогаў, якія спрабуюць укараніць ідэі гендарнага выхавання ў сваёй школе, я заўважаю, што па сутнасці нічога не мяняецца. Амаль заўсёды пад выглядам гендарнай культуры ў свядомасць дзяцей убудоўваюць стэрэатыпы пра сацыяльныя ролі мужчыны і жанчыны. Каб развесці гэтыя рэчы, якія супярэчаць адна адной, разабрацца ў асаблівасцях гендарнага выхавання, я звярнулася да Святланы Буравай, дацэнта кафедры сацыялогіі БДУ, ... Падрабязней »
Профі за 10 дзён
“Вясёлка”, “Сонейка”, “Непаседы” — амаль у кожнай школе для навучэнцаў працуе летні лагер дзённага знаходжання з такімі і падобнымі назвамі, па якіх адразу разумееш, што разлічаны яны на малодшых школьнікаў, узрост якіх абмяжоўваецца звычайна 11—14 гадамі. Старшакласнікаў прышкольныя лагеры не прывабліваюць. А ёсць і такія навучэнцы, якія наўмысна пазбягаюць любых лагераў (яны становяцца для іх сінонімам нагляду з боку дарослых) ... Падрабязней »
Здароўе зберагу — сабе дапамагу
Акрамя нанясення непапраўнай шкоды здароўю тых, хто курыць, курэнне запавольвае асобасны і маральны рост дзяцей і падлеткаў. Прафілактыка курэння — актуальная тэма. Лічу, што асновы прапаганды здаровага ладу жыцця павінны закладвацца з малодшага школьнага ўзросту. Працуючы больш за 10 гадоў па тэхналогіі “Крок за крокам”, пераканалася ў тым, што педагагічны саюз настаўнікаў і бацькоў — магутная выхаваўчая сіла. Менавіта таму ... Падрабязней »
Вылеціць — не зловіш
Курэнне — не самая распаўсюджаная шкодная звычка. Дым цыгарэт з ментолам або проста дым цыгарэт, па статыстыцы, любіць удыхаць і выпускаць толькі кожны трэці дарослы жыхар Беларусі. А вось выпускаць са сваіх вуснаў “моцнае слоўца” час ад часу даводзіцца практычна кожнаму беларусу. Яшчэ чытаць як след не навучыўся, а ўжо брыдкасловіць — з падобнымі індывідыумамі працаваў кожны класны кіраўнік. Як ... Падрабязней »
Звычайнае — незвычайнае
Я працую ў звычайнай школе, праводжу звычайныя заняткі, у мяне звычайныя вучні, кожны мой працоўны дзень праходзіць звычайна, аднатыпна… Хіба можа педагог-прафесіянал так разважаць? Канечне, не. Гэтыя словы не па-нашаму, не па-настаўніцку. Кожная рэч, кожнае дзеянне, якія суправаджаюць нашу штодзённасць, у творчых настаўніцкіх руках абавязкова становяцца нечым арыгінальным. Узяць для прыкладу звычайныя гузікі, кавалак паперы або,напрыклад, бульбу і таматы. Калі ... Падрабязней »
“Трымайцеся, людзі! Хутка лета!”
Хутка пачнуцца летнія канікулы. Ужо зараз школы рыхтуюцца да адкрыцця прышкольных летнікаў. Гэта важны этап падрыхтоўкі: неабходна стварыць такі праект арганізацыі вольнага часу, каб дзеці, у тым ліку 11—14-гадовыя падлеткі, з задавальненнем прыходзілі ў школу… Лета — любімы перыяд у жыцці кожнага дзіцяці. Менавіта летам дзеці атрымліваюць яркія ўражанні, задавальненне і радасць ад зносін з сябрамі, робяць новыя адкрыцці. З ... Падрабязней »
Суботняя гасцёўня. Першы сезон
Ці любіце вы хадзіць у госці? Не проста забегчы на кубак чаю да сяброўкі, а завітаць на свята — дзень нараджэння, вяселле, свята горада, раёна? Думаю, не памылюся, калі скажу, што і сама нагода не вызначальная — убачыць родных, сяброў, знаёмых заўсёды прыемна. Гэты прынцып — збіраць гасцей — прапанавалі спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму Лідскага райвыканкама педагогам горада ... Падрабязней »
Вам даручылі — вось і выхоўвайце
Сацыялагічнымі даследаваннямі даказана, што ўплыў сям’і на дзіця мацнейшы за ўплыў школы, сродкаў масавай інфармацыі, вуліцы. Гэты факт не можа не цікавіць школу. Відавочнай стала неабходнасць змяніць адносіны ўстановы адукацыі і сям’і. Партнёрскім адносінам трэба будзе вучыцца як педагогам, якія часта лічаць сябе носьбітамі ісціны, так і бацькам, дзеянні якіх ляжаць паміж палюсамі “мы вам даручылі, вось і выхоўвайце” і ... Падрабязней »