Жаданне прыручыць агонь некалі было адным з самых галоўных для чалавека. Сёння ж людзі не толькі навучыліся ім кіраваць, але і ператварылі зносіны з гэтай небяспечнай стыхіяй у мастацтва, якое гіпнатызуе, заварожвае і зачароўвае сваёй прыгажосцю. Для акцёраў шоу-тэатра “Элементаль” са сталічнага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Вікторыя” агонь стаў выразнай мовай для мастацкага аповеду гісторый пра каханне і здраду, мужнасць ... Падрабязней »
Архів тега: Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Магічнае, дарагое, важнае
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” Мінска прайшоў ІІІ адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак”. Невялікая і ад таго па-сямейнаму ўтульная зала залівалася сонцам, гучала ўпэўненымі галасамі і бесперапынна прымала новых гледачоў. “Конкурс апавядальнікаў народнай прозы — гэта тое мерапрыемства, якое знітавала вялікую колькасць людзей дзеля захавання і далейшага працягу жыцця нашай роднай ... Падрабязней »
Цані сваё, ведай чужое
Значэнне заняткаў творчасцю для дзяцей немагчыма пераацаніць. Яны развіваюць фантазію, прасторавае мысленне, уседлівасць і здаровую ўпартасць. У студыі выяўленчага мастацтва і гісторыі мастацтваў “Гармонія” сталічнага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Светач” вучаць не толькі тварыць, але і з дапамогай пэндзля і фарбаў паглыбляцца ў культуру і традыцыі розных народаў. Правадніком у свет сусветнага мастацтва для 75 хлопчыкаў і дзяўчынак ... Падрабязней »
Палотны без шаблонаў
Для мяне ўсе мастакі-педагогі падзяляюцца на дзве групы. Першая — гэта тыя, хто актыўна перадае дзіцяці ўсе тыя мастацкія прыёмы, тэхнікі, якія дапамогуць стварыць маленькаму мастаку шэдэўр… А другая — зусім маленькая кагорта — тыя, хто не вучыць маляваць, а падводзіць да аркуша, знаёміць з ім, а потым адыходзіць, каб… не перашкаджаць. Асабіста мне больш імпануе апошняе. Менавіта да такой кагорты ... Падрабязней »
З музыкай па жыцці
Музыка… Яна супакойвае і абуджае, весяліць і засмучае. Без яе няма радыё, тэлебачання, кіно, музыкай напоўнены канцэртныя залы. Мы чуем яе ў дзіцячых садах і школах, на стадыёнах, у цырку, у месцах для адпачынку, у парках, дома, у цягніках, у самалётах… Яе любілі, любяць і будуць любіць заўсёды, бо музыка — гэта частка нашага жыцця. Сённяшні наш герой — той, хто гэтую частку ... Падрабязней »
Керамічныя мары
“Добры дзень! У мяне новы поні!” — з парога дзеліцца творчымі вынікамі ўчарашняга вечара Мілана. “Я сёння Т-34 з шамоту ляплю!” — не паспеў нават дзверы зачыніць Максім. “А дзе глазура?” — наспех завязвае фартух навыварат Міша. Сталічны Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” збірае тых, хто не баіцца бруду, каб атрымаць асалоду ад творчасці. Дзясяты год узначальвае калектыў апантаных ... Падрабязней »
Пад ветразем сям’і
Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” ужо даўно зарэкамендаваў сябе ў Мінску як месца сямейнага адпачынку. Цэлы комплекс адукацыйных, выхаваўчых, культурна-забаўляльных праграм і праектаў рыхтуецца тут і для дзяцей, і для іх бацькоў. Да таго ж таты і мамы дапамагаюць іх арганізоўваць. А нядаўна яны прынялі ўдзел у новым сямейным праекце “Сакрэт гасціннасці”, аўтарам якога стала загадчыца харэаграфічнага аддзялення ... Падрабязней »
Калі імгненне — жыццё!
За акном кавярні, дзе я познім вечарам чакала на інтэрв’ю двух, мяркуючы па часе сустрэчы, вельмі занятых людзей, барабаніў дождж. А я, трэба прызнацца, смакавала гэтае чаканне. Справа ў тым, што маімі гасцямі і суразмоўцамі павінны былі стаць члены лігі вольных лучнікаў Дар’я Барташэвіч і Віктар Калач. Дар’я — кіраўнік клуба стралкоў з лука Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ... Падрабязней »