Архів тега: выхаванне

Руйнуючы стэрэатыпы

Аналізуючы вопыт нашых чытачоў-педагогаў, якія спрабуюць укараніць ідэі гендарнага выхавання ў сваёй школе, я заўважаю, што па сутнасці нічога не мяняецца. Амаль заўсёды пад выглядам гендарнай культуры ў свядомасць дзяцей убудоўваюць стэрэатыпы пра сацыяльныя ролі мужчыны і жанчыны. Каб развесці гэтыя рэчы, якія супярэчаць адна адной, разабрацца ў асаблівасцях гендарнага выхавання, я звярнулася да Святланы Буравай, дацэнта кафедры сацыялогіі БДУ, ... Падрабязней »

Сямейны клуб

Сям’я — галоўны фактар у выхаванні сем’яніна. Але яе выхаваўчы ўплыў паслабляецца. Усё радзей можна ўбачыць самую простую форму супрацоўніцтва бацькоў і дзяцей — сумеснае выкананне дамашніх работ. Што можа зрабіць педагог, каб змяніць сітуацыю? У сярэдняй школе № 1 Скідзеля мы правялі апытанне сярод бацькоў. Вялікую актыўнасць праявілі мамы дзяцей (79% ад колькасці апытаных). Вынікі сведчаць пра тое, што ... Падрабязней »

Школе патрэбны бацькі

Каб выхаванне асобы было гарманічным, а адукацыйны працэс — паспяховым, трэба, каб сям’я і школа працавалі ўзгоднена. І менавіта педагогі як спецыялісты ў адукацыі павінны ініцыіраваць узаемадзеянне з бацькамі, будаваць зносіны з улікам іх запытаў, ступені актыўнасці і ўзроўню псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці. Настаўнікі мусяць развіваць і вучыць бацькоў. Праблема ў тым, што на пытанні пра работу з бацькамі гатовых адказаў няма. ... Падрабязней »

Акно ў свет дзіцяці

Выхаванне дзіцяці — найважнейшая і адна з самых няпростых задач. З першых крокаў і да паўналецця па крупінках закладваюцца каштоўнасці, фарміруецца характар і адносіны да жыцця, людзей, наваколля. І на гэтых першых прыступках станаўлення чалавека галоўная роля належыць бацькам і настаўнікам. Атрымліваецца, што ў сям’і і школы агульныя мэты і задачы, агульная місія. Бераг і мора Наконт гэтага вельмі добра ... Падрабязней »

Па адказ — у школу

Школа ва ўсе часы імкнулася ўзмацніць свой уплыў на сямейнае выхаванне, каб сумесна адкрыць усе таленты дзіцяці. Бо ніхто не зможа скласці канкурэнцыю сям’і ні ў выхаваўчым кірунку, ні ў развіцці інтэлектуальных і эмацыянальных здольнасцей чалавека. Як жа сумясціць сямейнае і школьнае выхаванне? Пашукаем адказы ў сярэдняй школе № 191 Мінска, дзе нядаўна адкрыўся гарадскі рэсурсны цэнтр па сямейным і ... Падрабязней »

Бацькава школа

Хачу вам, чытачы, задаць пытанне: ці шмат на бацькоўскія сходы да вас прыходзіць татаў? Мабыць, не памылюся, што вы адкажаце “не”. І то, як паказвае практыка, калі пара-тройка іх і ёсць, то часта таму, што іх жонкі ў гэты час даглядаюць меншых дзяцей. Няўжо выхаванне дзяцей, іх вучоба мае для мужчын меншае значэнне? Запрашаю пазнаёміцца з іх процілегласцю — Эдуардам ... Падрабязней »

З праблемы — у дасягненне

Калі вы спытаеце ў бацькоў школьнікаў, што для іх самае важнае, яны абавязкова адкажуць — здароўе іх дзяцей. Менавіта таму кожная школа краіны, дзе большую частку свайго жыцця праводзяць нашы дзеці, клапоціцца не толькі пра вучобу і выхаванне сваіх падапечных, але і пра іх самаадчуванне. Толькі кожная школа робіць гэта па-свойму. Паглядзім, у якую абгортку ўклалі сваю выхаваўчую работу ў ... Падрабязней »

Белы снег і моцны лёд, каб адправіцца ў паход

Выявы маляўнічай Браслаўшчыны можна знайсці на розных сайтах. Азёры, рачулкі, аграсядзібы, помнікі архітэктуры, сфатаграфаваныя ў самых незвычайных ракурсах, нібыта гавораць: “Калі ласка, у наш азёрны край”. Вось толькі запрашэнне гэтае разлічана ў асноўным на летні перыяд. Канечне, па сусветнай павуціне “гуляюць” і фотаздымкі зімовай Браслаўшчыны, аднак яны не ў такой колькасці, як летнія, ды і глядзяцца не так ярка і ... Падрабязней »

Ромбік — слова, крыжык — сказ

Калі б не асветніцкая дзейнасць братоў Кірылы і Мяфодзія, то матэрыялы ў “Настаўніцкую газету”, SMS-кі і лісты сябрам і каханым мы пісалі б, хутчэй за ўсё, на лацініцы. А калі б не было і лацініцы? Як бы мы перадавалі свае думкі, пачуцці, дзяліліся карыснай інфармацыяй? Усё проста: з дапамогай ткацкага станка, ніткі, іголкі — адным словам, тканых і вышываных арнаментаў. ... Падрабязней »

Пэндзлем па комплексах

Ці можаце вы, паважаныя педагогі, успомніць, калі апошні раз адкручвалі баначкі з гуашшу і бралі ў руку пэндзаль? Спытаецеся, навошта гэта вам — матэматыкам, фізікам, філолагам? Так, часам бывае складана знайсці час, каб перадыхнуць, не кажучы ўжо пра творчасць. Такога ж меркавання прытрымлівалася і я, пакуль выпадкова не даведалася пра так званае правапаўшарнае маляванне, якое стала неверагодна папулярным ва ўсім ... Падрабязней »