З 10 па 16 верасня ў Аршанскім раёне каля вёскі Зорная праходзіў ХІІ турыстычны злёт навучэнцаў Саюзнай дзяржавы. Прадстаўнікі 32 каманд Расійскай Федэрацыі і 8 каманд Рэспублікі Беларусь паказвалі турысцкія навыкі, майстэрства ў спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні і турыстычна-прыкладным мнагаборстве, дзяліліся ведамі па гісторыі, геаграфіі, культуры Віцебшчыны ў конкурсе краязнаўцаў, расказвалі пра будні злёту падчас аднайменнага конкурсу газет, прадстаўлялі свае ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля
На тралейбусе — у тропікі
“Тут знікае адчуванне часу”, “Зайшоўшы пасля школы сюды, я не хачу збірацца дадому”, — менавіта так тлумачаць свае працяглыя, да вечара, візіты выхаванцы гурткоў экалагічнага аддзела Цэнтра дадатковай адукацыі “Эўрыка” Фрунзенскага раёна сталіцы. Штодзень сюды да сваіх крылатых, чубатых, стракатых, калматых, зубастых сяброў спяшаюцца сотні мінчан. Дай лапу, сябар! У экалагічным аддзеле займаюцца 54 групы — гэта 800 навучэнцаў. Аб’яднанне ... Падрабязней »
У суаўтарстве з прыродай
Фарбы, формы, гукі, водары прыроды надзвычай разнастайныя. Узяўшы на ўзбраенне фантазію, навучэнцы Антона Станіслававіча Дземідовіча быццам набываюць новы зрок: у кожнай кветцы, карчы, галінцы вучацца бачыць прыгажосць і непаўторны вобраз. 15 гадоў аб’яднанне “Лясная скульптура” было гонарам Навагрудскага раённага эколага-біялагічнага цэнтра, а з гэтага навучальнага года будзе збіраць разам юных аматараў прыроды ў толькі што адкрытым Навагрудскім раённым цэнтры творчасці дзяцей ... Падрабязней »
Высокія сосны, высокія тэхналогіі
Летам мы актыўна падарожнічаем, адкрываем экзатычныя краіны, вялікія і малыя гарады, цікавыя мясціны роднай Беларусі. Нездарма рэспубліканская акцыя носіць назву “Лета — час адкрыццяў”. Аднак летам кожны з нас спазнае не толькі знешні, але і свой багаты ўнутраны свет, раскрывае прыхаваныя таленты. Не сталі выключэннем і 59 юных тэхнікаў, якія адпачывалі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Купалінка” (Маладзечанскі раён) падчас першай ... Падрабязней »
Баскетбол на беразе Свіслачы
Трэніровачны лагер па баскетболе прайшоў у сталічнай “Палова-Арэне” з 4 па 12 ліпеня. Сюды трапілі лепшыя з юных баскетбалістаў. “Настаўніцкая газета” таксама наведала яго. Па 50 дзяўчынак і хлопчыкаў 2005—2006 г.н. адабралі для ўдзелу ў лагеры на беразе ракі Свіслачы. Дзіцячы баскетбольны лагер афіцыйна называўся “Баскетбол з нуля. Пачынаем з азоў”. На працягу васьмі дзён спачатку хлопчыкі, а затым і ... Падрабязней »
Па скаўцкіх прыступках
У гэтым лагеры няма ні важатых, ні адбою, ні распісаных па хвілінах планаў мерапрыемстваў. Тут, на Стаўбцоўшчыне, на беразе Нёмана, ля вёскі Кругліца, пануе атмасфера летняга адпачынку, разняволення, пахне хвояй і вогнішчам, птушыныя галасы зліваюцца з дзіцячымі, а шум ветру — з гітарнымі акордамі. Сёлета Рэспубліканскі скаўцкі лагер сабраў тут больш за дзве сотні ўдзельнікаў. Руйнуючы чатыры сцяны Упершыню такі ... Падрабязней »
У пошуку правінцыяльных шэдэўраў
“Не сядзіце дома — адкрывайце для сябе Беларусь!” — пад такім дэвізам вось ужо больш за 20 гадоў жывуць удзельнікі клуба ЮНЕСКА “Пошук” Паўстынскай сярэдняй школы Слуцкага раёна, якім з дня ўтварэння кіруе настаўнік рускай мовы і літаратуры Ігар Міхайлавіч Жыцін. Але гэтым летам не сядзіцца дома не толькі ім — сёлета да іх дзіцячай даследчай экспедыцыі “Правінцыяльныя шэдэўры” далучыўся ... Падрабязней »
У кургане дрыгавіцкім
У старадарожскіх бацькоў, сыны і дочкі якіх цікавяцца гісторыяй, ніколі не выклікае цяжкасці традыцыйнае пытанне “Чым заняць дзяцей падчас самых доўгіх канікул?”. Восьмы год запар у Старадарожскім раёне ладзіцца археалагічны летнік, куды імкнуцца трапіць не толькі мясцовыя школьнікі, але і дзеці з іншых мясцін Беларусі. А паўдзельнічаць, ці хаця б паглядзець на тое, як тут ідуць даследаванні, не супраць і ... Падрабязней »
Сябры пагранічнікаў
У нашай школе з 1962 года працуе атрад юных сяброў пагранічнікаў, мэтай якога з’яўляецца дапамога пагранічнікам у ахове і абароне дзяржаўнай мяжы. Заняткі з навучэнцамі праводзяцца з удзелам афіцэраў 10-й пагранічнай заставы Гродзенскага пагранатрада. У перыяд летніх канікул на базе заставы ўжо больш за 5 гадоў працуе 9-дзённы ваенна-патрыятычны лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей “Юны пагранічнік”, у якім праходзяць ваенную ... Падрабязней »
Увага! Экскурсія пачынаецца
Яны правялі на працягу навучальнага года некалькі дзясяткаў экскурсій, пазнаёмілі сотні гасцей са славутасцямі малой радзімы, паведамілі пра гісторыю далёка не аднаго экспаната. Пакуль наведвальнікі слухалі захапляльны аповед, адпачывалі, вучні-экскурсаводы працавалі. Цяпер і яны маюць права на якасны адпачынак. Знаёмцеся — гэта ўдзельнікі рэспубліканскага профільнага летніка “Юныя экскурсаводы”, які праходзіць з 10 па 18 ліпеня на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі ... Падрабязней »