Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Венесуэла далёкая і блізкая

Дружба сярэдняй школы № 139 Мінска з Пасольствам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь зарадзілася шэсць гадоў назад. За гэты час было мноства сустрэч, сумесных мерапрыемстваў. Але ўсё часцей яго супрацоўнікі з’яўляюцца ў гэтай школе не ў якасці ганаровых гасцей, а ў якасці ўдзячных бацькоў. За гэты час сцены школы сталі роднымі для пяці іх дзяцей. Некаторыя ўжо атрымалі атэстаты ... Падрабязней »

Беларуская творчасць з міжнародным акцэнтам

Задумлівы погляд, адвечныя пошукі новых натхняльных ідэй, а таксама мільён пытанняў і такая ж колькасць разважлівых адказаў — менавіта гэта і выдзяляе творчых асоб з натоўпу. Цікава, што атрымаецца, калі сабраць усіх творцаў пад адным дахам? Правільна, атрымаецца скарбонка талентаў, у якой паўсюль будзе адчувацца подых сапраўднай, жывой творчасці. Дарэчы, менавіта да такой скарбніцы талентаў можна аднесці і Дзіцячую мастацкую ... Падрабязней »

І часцей заб’ецца сэрца

Сталічная беларускамоўная гімназія № 14 — вядомая ўстанова ў горадзе. Яна гучыць і сярод педагогаў, і сярод бацькоў, і сярод вучняў: тут прэстыжна і вучыць, і вучыцца. Але акрамя высокіх рэзультатаў у навучанні, славіцца яна і адметнай выхаваўчай прасторай, якая будуецца на нацыянальных традыцыях. Нездарма ёй прысвоены статус рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце. Сёлета ў іх чарговая перамога — дыплом ... Падрабязней »

“Шанс”, у якім нараджаецца творчасць

Для многіх субота — гэта дзень, у які думаць пра вучобу забаронена. Ды што там вучоба! Нават прымусіць сябе прачнуцца дзеля заняткаў у секцыі па плаванні ці ў мастацкай школе і то не кожнаму вучню пад сілу. А можа, уся справа ў правільнай матывацыі і адданасці любімай справе? Думаецца, менавіта ў гэтым сакрэт інфармацыйнай кампаніі “Шанс”, якая дзейнічае ў шосты ... Падрабязней »

Творчая прагулка па пінскім Арбаце

Хутка гэтая школа кардынальна зменіць свой выгляд. Вокны ў класах ператворацца ў ілюмінатары, а ў калідорах замест падлогі з’явіцца сапраўдная траса, якая будзе праходзіць праз усю Краіну Ведаў. І прыпынкі тут будуць незвычайныя: “Плошча развіцця творчых здольнасцей”, “Праспект аздараўлення і фізічнага выхавання”, “Экскурсійна-краязнаўчая вуліца”. Менавіта такія назвы вуліц і плошчаў з’явіліся на карце незвычайнага “мегаполіса”, які літаральна поўніцца жыхарамі-вучнямі па ... Падрабязней »

Як жывецца ў горадзе майстроў?

У сярэдняй школе № 8 Жодзіна існуе даволі цікавая традыцыя. Кожны год будучым выпускнікам дазваляецца пакінуць аб сабе памяць на любой сцяне школы. Менавіта дзякуючы дазволу на свабодную творчасць, у калідоры з’явілася сучасная інтэрпрэтацыя знакамітай карціны Марка Шагала “Прагулка”. Спартыўную залу ўпрыгожыла вялікая колькасць штучных мячоў для баскетбола, а на вокнах “выраслі” прыгожыя кветкі з паперы, зробленыя ў тэхніцы модульнага ... Падрабязней »

Кухар швачка, медсястра… Хіба не прэстыжна?

Цікава, якая частка сённяшніх выпускнікоў марыць стаць аўтаслесарам, кухарам або цырульнікам? Адзін, два, а можа дзесяць працэнтаў? Ва ўсялякім выпадку лічбы будуць невялікімі. У такой сітуацыі статыстыка сярэдняй школы № 76 Мінска выглядае амаль фантастычнай — у мінулым годзе з 16 дзевяцікласнікаў 13 паступілі ва ўстановы прафтэхадукацыі. І справа зусім не ў атэстатах (усе, дарэчы, з сярэднім і высокім балам). ... Падрабязней »

Мікс сіці-квэста, скайпа і гісторыі

Гарадское краязнаўчае арыентаванне (своеасаблівы мікс сіці-квэста, скайпа і гісторыі) можна смела назваць апошнім піскам школьнай краязнаўчай моды. Усё часцей па суботах на тратуарах нашых гарадоў з’яўляюцца незвычайныя пешаходы. Апранутыя ў рознакаляровыя майкі, з картамі, фотаапаратамі, яны дружнай кампаніяй нешта вышукваюць, здымаюць, запісваюць. Менавіта так юныя краязнаўцы правяраюць свае веды па гісторыі населеных пунктаў. Цікавыя людзі Незвычайнае дзейства адбывалася ў адзін ... Падрабязней »

Яны малююць у цемры

Чалавек хутка-хутка вадзіў рукой, пакідаючы ў паветры ледзь уяўны светлавы след. Праяўляючы фотаздымкі, вядомы ў той час фатограф часопіса Life Гіём Мілі спрабаваў здагадацца, што за выявы пакінуў на іх мастак. Тады Гіёму гэта так і не ўдалося, а сёння фотаздымкі “Кентаўр” і “Жанчына” з’яўляюцца першымі ўсвядомленымі работамі ў тэхніцы фрызлайт. Іх аўтар не хто іншы, як Пабла Пікасо, у ... Падрабязней »

Калі душа прагне вышыні

Каб дасягнуць жыццёвых вяршынь і стаць высакакласным спецыялістам, не абавязкова вучыцца ў школе, потым ва ўніверсітэце, затым удасканальваць прафесійнае майстэрства на працоўным месцы. Усё можна зрабіць значна раней, яшчэ ў дзіцячым узросце, напрыклад, падчас заняткаў у гуртку “Юныя скалалазы”, што дзейнічае на базе Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства. Яго юныя ўдзельнікі дасягаюць такіх вяршынь, куды не кожны дарослы зможа забрацца. ... Падрабязней »