Калі сані трэба рыхтаваць летам, то байдаркі і рукзакі — зімой. Прычым рыхтаваць аператыўна і ўжо ў пачатку сакавіка трымаць напагатове, бо не заўважыш, як прыгрэе сонейка, растане снег, рэкі скінуць ледзяныя аковы і паходная душа, стомленая ад змрочнай зімы і гарадской мітусні, захоча вясновай радасці, абнаўлення, на бераг звілістай лясной рачулкі. Паходы па вясновых рэках — асаблівы перыяд у ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля
Адкрываючы зялёны сезон
Для многіх настаўнікаў і вучняў вясна не нагода для перадышкі: заканчваецца навучальны год, але ж пачынаецца экалагічны. Таму мала паспець падцягнуць гадавыя адзнакі. Для Уцеўскай сярэдняй школы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці своечасовы і ўдалы пачатак зялёнага сезона — залог багатага школьнага стала на цэлы год і шанс чарговы раз здзівіць вядучых беларускіх эколагаў і вучоных, зноў трапіць на экалагічны п’едэстал, ... Падрабязней »
Усміхніся вясне ў адказ
Вясёлыя провады зімы, гуканне вясны, дружныя карагоды, народныя песні і скокі, духмяныя і смачныя бліны — усё гэта Масленіца. 12 сакавіка Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі прымаў гасцей, якія пажадалі сустрэць адно з самых доўгачаканых, народных і “смачных” свят у жыццярадаснай кампаніі і з добрым настроем падчас праграмы “Шырокая Масленіца”. Для сваіх наведвальнікаў кіраўніцтва ўстановы дадатковай адукацыі арганізавала пляцоўкі ... Падрабязней »
Да чаго тэхніка дайшла!
Ужо сёмы раз вясна збірае лепшых у краіне юных аматараў тэхнікі на Рэспубліканскім конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці “ТэхнаІнтэлект”, у якім жаданне нараджае ідэю, які хвалюе і здзіўляе адначасова. Дзіцячыя праекты, якія на першы погляд здаюцца проста фантастыкай, часам даказваюць нам, дарослым, што ўсё геніяльнае простае. Больш як 200 удзельнікаў з усіх абласцей краіны — навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, пераможцаў раённых, ... Падрабязней »
Фестывальныя Масты
У Мастоўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці ў гэтыя дні адзначае дзень нараджэння клуб ЮНЕСКА “Амега”. За сем гадоў існавання клуба яго ўдзельнікам удалося рэалізаваць столькі праектаў, што ён стаў адным з самых актыўных клубаў краіны. Самая яркая яго ініцыятыва — штогадовыя мастоўскія сустрэчы клубаў ЮНЕСКА, якія збіраюць на мастоўскай зямлі сотні юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў ... Падрабязней »
Крэатыўнасць з белага ліста
Апошні тыдзень выдаўся асабліва снежным. Чамусьці менавіта ў такія дні ў мяне ўзнікае жаданне зазірнуць у свой утульны творча-рукадзельны куток, залезці ў скрыню з тканінай, карункамі і гузікамі, перагледзець раздрукаваныя летнія фотаздымкі і вырашыць, што з гэтых звычайных рэчаў павінна тэрмінова адправіцца ў скрап-альбом, а што застанецца да чарговага натхнення. З такім жа творчым настроем прапаноўваю вам, паважаныя педагогі, сённяшнім ... Падрабязней »
Сем разоў прадумай, адзін раз здымі
Чалавек ідзе, сняжынкі падаюць, птушкі лётаюць — усё рухаецца, жыццё віруе. Аднак на гэты штодзённы рух мы часцей за ўсё не звяртаем увагі. Чалавек ідзе? Ну і няхай сабе ідзе. Ці мала хто ходзіць па вуліцы, у кожнага свае справы. Сняжынкі падаюць? Што ж тут дзіўнага — на календары ўсё ж такі студзень. Птушкі лётаюць? Не поўзаць жа тым, хто ... Падрабязней »
“ГрынАрт”: пракладваем нанова шлях да батанікі
Апошнія гады падчас правядзення алімпіяд і конкурсаў па экалогіі эксперты адзначаюць нізкі ўзровень ведаў па батаніцы і ў навучэнцаў, і нават у саміх педагогаў. Але першы крок да выпраўлення гэтай сітуацыі зроблены. З нядаўняга часу навучэнцы ажывіліся і актыўна закіпела работа ў школьных лабараторыях, і гэтаму ёсць тлумачэнне. Ім стала ўпершыню аб’яўленая намінацыя “Незвычайныя расліны” ў межах Рэспубліканскага конкурсу “Юны ... Падрабязней »
І качагары мы, і цесляры…
Няма больш важных і менш важных прафесій, ад прафесіяналізму кожнага залежыць лад і якасць жыцця чалавека. У гэтым упэўнены ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі “Правядзенне прафарыентацыйнай работы ў рэгіёне: узаемадзеянне дзяржаўных і недзяржаўных структур з мэтай выканання дзяржаўнага заказу на падрыхтоўку кадраў”, якая прайшла 15 студзеня ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі. Як граматна сфарміраваць заказ на падрыхтоўку кадраў неабходнай кваліфікацыі для ... Падрабязней »
Дружнай талакой
Першапачаткова пераможцаў конкурсу планавалася вызначыць па пяці намінацыях: “Гадуем патрыётаў Беларусі!”, “Здароўе — гэта здорава!”, “Лепшая творчая ідэя арганізацыі шостага школьнага дня”, “Лепшы інавацыйны праект”, “Ствары свой брэнд”. Падчас фіналу журы прапанавала ўвесці дадатковую намінацыю “Спадчына”, куды ўвайшлі праекты, накіраваныя на фарміраванне ў навучэнцаў любові да духоўнай спадчыны народа. Пераможцам прызнаны праект Уздзенскай раённай гімназіі “Школьны тэатр — шлях да ... Падрабязней »