Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Merry-go-round — тэатральная карусель

Калі глядзіш спектакль, то глядзіш яго тут і зараз. І рэдка задумваешся над тым, які шлях прайшлі акцёры, рэжысёр, касцюмер да моманту Х. Напэўна, так адбываецца і ў дарослым, і ў дзіцячым тэатры. Юлія Крот, кіраўнік тэатра на англійскай мове Merry-go-round сярэдняй школы № 4 Віцебска, расказала пра тое, што застаецца за кулісамі. Першая спроба: фестываль Юлія Васільеўна працуе ў школе настаўніцай англійскай ... Падрабязней »

Ператвару кару ў карункі

Часам кіраўнікі школьных гурткоў па выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, каб натхніць юных творцаў, ладзяць творчыя сустрэчы са знакамітымі народнымі майстрамі, запрашаючы іх на майстар-класы, наведваючы іх выставы. А вось у Юрцаўскай сярэдняй школе Аршанскага раёна такой неабходнасці няма — тут аб’яднаннем па інтарэсах “Берасцяныя ўзоры” шмат гадоў кіруе Алег Шамро,член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, які разам з дзецьмі развівае ... Падрабязней »

Скурзам, мантажная пена, папера — падыдзе ўсё

Набліжаецца час, калі людзі дастануць ёлкі з каробак ці купяць новыя і паставяць на самае бачнае месца. Так у кожным доме з’явіцца навагодняя атмасфера. Героі нашага матэрыялу круцяцца ў ёй ужо даўно. З таго моманту, як пачалі ствараць работы на рэспубліканскі конкурс “ТэхнаЁлка”. З кастрычніка па лістапад праходзіў абласны этап конкурсу. Творы дасылалі ў 10 намінацыях: “Дызайн-ёлка”, “Калядная кампазіцыя”, “Навагодні ... Падрабязней »

Цяпло і святло каляднай батлейкі

Запальваюцца агеньчыкі зоркі, загараюцца свечкі, іграе юны батлеечнік-скрыпач, ціха гучаць калядныя канты — і пачынаецца доўгачаканы калядны паказ! У ім дабро абавязкова пераможа зло. І зараз гарыць святло далёкай Каляднай зоркі, яно нясе нараджэнне новага жыцця, адчуванне свята, надзеі, супакою, радасць, цяпло і дабро. Бярыце гэтае святло і дзяліцеся ім з іншымі, як робяць гэта батлеечнікі. Сёння і мы дзелімся ім ... Падрабязней »

Традыцыя ў танцы

Людміла Кабаева ў дзяцінстве танцавала ў калектыве “Мілавіца” Уваравіцкага цэнтра дзіцячай творчасці Буда-Кашалёўскага раёна. Калі падрасла, вырашыла стаць харэографам. Сваё жаданне здзейсніла і вярнулася працаваць у цэнтр, у родны калектыў. Як педагог з выхаванцамі і калегамі адраджае мясцовыя традыцыйныя танцы, чытайце ў матэрыяле. Для любога ўзросту Людміла Аляксандраўна — харэограф і кіраўнік узорнага ансамбля танца “Мілавіца”. У ім займаецца 77 ... Падрабязней »

Крылаты маршрут

Сярэдняя школа № 9 Слуцка з 2019 года з’яўляецца ўдзельніцай праекта Праграмы развіцця ААН “Павышэнне экалагічнай інфармаванасці моладзі праз установу і развіццё “зялёных школ” у Беларусі”. У 2020 годзе рашэннем Каардынацыйнага савета адукацыйнага праекта “Зялёныя школы” нашай установе адукацыі быў прысвоены статус “Зялёная школа”, а работа  творчай групы педагогаў і дзяцей адзначана дыпломам ІІ ступені. Вялікі ўклад у рэалізацыю адукацыйнага ... Падрабязней »

Навуковы мікс

Фарміраванне адказных адносін да навакольнага асяроддзя, усведамленне дачынення чалавека да пагаршэння стану прыроды, а значыць, і выхаванне актыўнай дзейнасці па вывучэнні і ахове прыроды, павінна быць не толькі часткай пазаўрочнай дзейнасці, але і кожнага ўрока. У тым ліку я на сваіх уроках геаграфіі імкнуся паказаць навучэнцам прычынна-выніковыя сувязі ў сістэме “прырода — чалавек — вытворчасць”, даю магчымасць ім паразважаць над глабальнымі, ... Падрабязней »

Толькі асоба выхоўвае асобу

Як прасцей за ўсё зразумець, падыходзіць табе прафесія ці не? Папрацаваць. А калі з-за ўзросту заканадаўства забараняе, то можна скарыстацца прафесійнымі пробамі. У сярэдняй школе № 10 Брэста два гады так і рабілі. Усвядоміць свае цікавасці З 2018 года ў школе рэалізоўвалі інавацыйны праект “Укараненне мадэлі Рэспубліканскага цэнтра спартыўнай прафарыентацыі як кампанента адзінай адукацыйнай прасторы ва ўстановах адукацыі”. Яго галавой, рукамі і тварам стала настаўніца ... Падрабязней »

Сям’ёй — у студыю

Бацькі і педагогі… Як аб’яднаць ім свае інтарэсы? Як дапамагаць адно аднаму рабіць жыццё дзяцей больш яркім, насычаным? Як зрабіць так, каб супрацоўніцтва было цікавым усім бакам? Адказы на гэтыя пытанні ведае Алена Генадзьеўна Гаціла, педагог дадатковай адукацыі Цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Сваю студыю выяўленчага мастацтва “Вясёлка” яна стварала адначасова з сямейным клубам “Лад”, каб аб’ядноўваць не ... Падрабязней »

Заняткі па метадзе “салёнага агурка”

Гэты дзіцячы інтэлектуальны клуб тройчы прызнаваўся лепшым у Беларусі. Яго кіраўнік стварыў рэспубліканскі інтэлект-рынг сярод навучэнскай моладзі “Кубок PROвинции”. Ён жа атрымаў статуэтку лаўрэата прэміі РГА “БЛІК” “За заслугі перад інтэлектуальным рухам Беларусі”. Што гэта за клуб? Па традыцыі вам даецца 60 секунд на роздум. Калі не атрымалася здагадацца, шукайце адказ ніжэй. “Кубок PROвинции” — гэта інтэлектуальны рынг сярод школьных ... Падрабязней »