Архіў катэгорыі : Музейная педагогіка

Працуй з дзяцінства

“З дзяцінства працуй, нябожа, то і Бог дапаможа”, — гавораць у народзе. Нядаўна давялося наведаць гістарычнае мястэчка Жодзішкі Смаргонскага раёна. І не толькі наведаць, але і паўдзельнічаць у адкрыцці ўнікальнага музея народнага побыту ў адноўленым вадзяным млыне. Зноў круціць млын сваё кола, меле муку, а экспазіцыя расказвае аб працавітасці нашых продкаў. З вялікай цікавасцю навучэнцы школ Смаргоні, Жодзішак, навакольных вёсак ... Падрабязней »

Слова маюць экспанаты

Адным з цэнтраў урачыстасцей з нагоды Дня маці ў Фрунзенскім раёне сталіцы па традыцыі становіцца сярэдняя школа № 42. Чацвёрты год тут дзейнічае адзіны ў Мінску сярод устаноў адукацыі музей маці. У музейнай педагогіцы ёсць цікавая форма азнаямлення наведвальнікаў з экспазіцыяй — гісторыя аднаго экспаната. Сваімі гісторыямі, гісторыямі жыцця сваіх былых уладальніц з намі “падзеляцца” некаторыя прадметы з гэтага ўнікальнага ... Падрабязней »

Мядовае захапленне

Аляксандр Скараходаў і Данііл Вохменцаў, дзесяцікласнікі сярэдняй школы № 10 імя У.М.Азіна Полацка, з нецярпеннем чакаюць званка на перапынак, каб абмеркаваць сваё, пчалярскае. Што такое стыгмы? Колькі іх і дзе знаходзяцца? З якіх органаў складаецца хабаток, а з якіх — пчалінае джала? Колькі ў пчалы органаў адчуванняў? Такія дыскусіі тут не рэдкасць. Да гэтых размоў далучаюцца навучэнцы розных класаў школы ... Падрабязней »

Самы дружалюбны горад

Падчас Дзён моладзі Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь гасцінную беларускую зямлю адкрывалі для сябе не толькі жыхары Краіны агню. Шмат цікавага пра родны край даведаліся і мы, беларусы, якія суправаджалі азербайджанскіх гасцей. Не стала выключэннем і падарожжа ў Нясвіж. Уразіла не толькі слаўная гісторыя горада, але і яго сучаснае жыццё. Аказваецца, у Нясвіжа (невялікага райцэнтра з насельніцтвам крыху больш за ... Падрабязней »

І там душою спачываю

Наш родны кут, які нам мілы, куды мы ў думках залятаем і дзе душою спачываем, у эпоху імклівага развіцця камп’ютарных тэхналогій забыць амаль немагчыма. Дзякуючы сацыяльным сеткам, можна кожны дзень здзяйсняць завочныя прагулкі па малой радзіме: некалькі клікаў мышкай або некалькі рухаў пальцам па экране смартфона — і калі ласка, глядзі-любуйся фотавыявамі любых мясцін. Аднак гэта віртуальная сувязь. На рэальную, паўнацэнную ... Падрабязней »

І радаваліся, і плакалі…

Лета — самы спрыяльны перыяд для краязнаўцаў. Падчас адпачынку можна свабодна ладзіць экспедыцыі, арганізоўваць сустрэчы аднадумцаў з мэтай абмену інфармацыяй, ездзіць у цікавыя вандроўкі, ёсць больш вольнага часу для работы ў бібліятэцы і архіве. За 30 гадоў маёй краязнаўчай дзейнасці май — жнівень былі самымі шчодрымі для набыцця новай інфармацыі і музейных прадметаў месяцамі. Пошукавая дзейнасць — заразная хвароба. Калі ... Падрабязней »

Музейнае “Сонейка”

Колькі звычайна доўжыцца музейная экскурсія? Гадзіну, дзве? А як вам экскурсія працягласцю 21 дзень! Хаця якая ж гэта экскурсія? Гэта амаль цэлае жыццё, сагрэтае музейным сонцам. Пад яго ласкавымі промнямі і праводзяць у прышкольным летніку “Сонейка” першыя тры тыдні летніх канікул навучэнцы сярэдняй школы № 5 Пружан. Крыху крэатыўнасці Пра 5-ю пружанскую школу адразу і не скажаш, што музейная педагогіка ... Падрабязней »

Ану, пакажы свой чамаданчык!

Што толькі ні прыдумваюць кіраўнікі школьных музеяў, каб зацікавіць наведвальнікаў: праводзяць інтэрактыўныя экскурсіі, дапаўняюць свой аповед відэарадам, запрашаюць на сустрэчы вядомых людзей, арыгінальна афармляюць экспазіцыю. Даволі эфектыўнай з’яўляецца і такая форма работы, як музей у чамадане. Гэта своеасаблівая перасовачная міні-выстава, на якую для раскрыцця пэўнай тэмы выбіраюць некалькі прадметаў з музейнага фонду і абавязкова кладуць іх у стары чамадан або ... Падрабязней »

Віртуальна — актуальна

Згодна з тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы, музей — гэта ўстанова, якая збірае, вывучае, зберагае і выстаўляе для агляду помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама прыродазнаўчыя калекцыі. Ці адносяцца да гэтага азначэння віртуальныя музеі? Колькі наогул такіх музеяў дзейнічае ў айчыннай сістэме адукацыі? Напярэдадні Міжнароднага дня музеяў паспрабуем знайсці адпаведныя адказы. Далікатная тэма Паслязаўтра — свята ўсіх музейшчыкаў, усіх ... Падрабязней »

Было 3D віртуальным, стане рэальным

Расказваць пра подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны можна не толькі традыцыйнай мовай экскурсаводаў, але і мовай сучасных інфармацыйных і камп’ютарных тэхналогій. Яскравым прыкладам з’яўляецца дзейнасць музея Верамейскай сярэдняй школы Чэрыкаўскага раёна. Яго кіраўнік педагог-арганізатар Сяргей Уладзіміравіч Лукашэнка за метадычную распрацоўку 3D-урокаў музея баявой славы атрымаў на нядаўняй абласной навукова-метадычнай выставе дыплом І ступені. Чырвона-сінія акуляры 3D-тэхналогіі актыўна заваёўваюць ... Падрабязней »