Дзяцінства — самы спрыяльны перыяд для творчасці. Малюнак і жывапіс, айрыс фолдынг і цестапластыка, роспіс па шкле, дрэве, тканіне… Гэта толькі частка таго, у чым прапаноўвае паспрабаваць сябе юным мастакам Алеся Мікалаеўна АКІНЧЫЦ, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Калейдаскоп” Абласнога цэнтра творчасці Магілёва. Сёння творчыя эксперыменты па стварэнні пацешных сувеніраў і аўтарскіх інтэр’ерных аб’ектаў выхаванцы цэнтра працягваюць завочна. “Фармат дыстанцыйных заняткаў ... Падрабязней »
“Тэатральны альманах”
Менавіта так называецца змена ў НДЦ “Зубраня”, якая аб’яднала 94 навучэнцаў 6—10 класаў — удзельнікаў дзіцячых тэатральных калектываў, пераможцаў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных тэатральных конкурсаў і фестываляў. З 18 сакавіка па 7 красавіка юныя акцёры будуць удасканальваць сваё майстэрства, ужывацца ў новыя ролі і вучыцца ў старэйшых калег па сцэне. Кульмінацыяй змены стане рэспубліканскі конкурс “Юныя таленты Беларусі”, у межах якога 13-ы раз пройдзе ... Падрабязней »
Інавацыі ў дадатковай адукацыі
Традыцыі і інавацыі… Такое спалучэнне найчасцей гучыць у тэмах канферэнцый і семінараў у галіне дадатковай адукацыі. Падтрыманню цікавасці да аўтэнтычных відаў народнай творчасці, да захавання фальклору і традыцыйных харэаграфічных кірункаў спрыяюць шматлікія рэгіянальныя і рэспубліканскія конкурсы. Не менш актыўна заяўляюць педагогі і іх навучэнцы на буйных пляцоўках і пра свае дасягненні ў інавацыйнай сферы. Асабліва актыўна ўключылася ў сферу інавацый ... Падрабязней »
З гэтага пачыналі Хакінен і Фетэль
Паспрабаваць сябе ў ролі картынгіста ў вялікім горадзе можа амаль кожны. Купіў білет, атрымаў інструкцыю і гані. Але ёсць тыя, для каго картынг — гэта не забаўка на выхадныя, а занятак жыцця (ці дзяцінства і маладосці). Адзін з такіх людзей — Канстанцін Баргер, які да 15 гадоў займаўся ў Жлобінскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Гурток картынгістаў быў ... Падрабязней »
“Нефармат” — гэта толькі плюс
Як у калейдаскопе розныя люстраныя шкельцы разам ствараюць прыгожы ўзор, так і ў аб’яднанні па інтарэсах “Калейдаскоп” розныя дзяўчынкі разам становяцца творам мастацтва. Іх нумары з элементамі мастацкай гімнастыкі і харэаграфіі зачароўваюць не менш, чым аптычная цацка. Аб’яднанне “Калейдаскоп” у сталічным Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак” 20 гадоў назад стварыла Наталля Амельчанка. Яна сама займалася мастацкай гімнастыкай, выступала на спаборніцтвах ... Падрабязней »
Спартсмены з залатымі рукамі
Кожную раніцу Іван Дзёмушкін пачынае з практыкаванняў на самаробным трэнажоры, потым ідзе ў Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі і праводзіць заняткі па боксе. Цудоўная фізічная форма, вялікая энергія і прага да жыцця ніколі не выдадуць яго сапраўдны ўзрост. Але я па сакрэце скажу: 73 гады. І 34 з іх ён аддаў дадатковай адукацыі. Быў мараком, стаў педагогам “Я нарадзіўся ва ... Падрабязней »
Таямніцы зніклага замка
“Таямніцы зніклага замка” — STEAM-праект, які праводзілі ледзь не ўсёй школай. Заінтрыгаваныя гісторыяй Радашковіцкага замка, дзеці аднаўлялі яго на паперы, з дрэва, на камп’ютары, шылі і ляпілі гістарычных персанажаў, звязаных з замкам, прыдумвалі заданні і стваралі сайт пра гісторыю гарадка. А пачалося ўсё з адной выявы і непадробленай цікавасці… Пры чым тут стэрэаметрыя? У Радашковіцкай сярэдняй школе Маладзечанскага раёна ўжо ... Падрабязней »
Да руху Code Club далучаюцца кампаніі
Code Club — гэта міжнародны рух, у якім валанцёры — педагогі, бацькі, праграмісты і проста неабыякавыя людзі — вучаць школьнікаў 9—13 гадоў асновам праграмавання на бясплатных занятках. На платформе Code Club сабрана вялікая колькасць метадычных матэрыялаў і ёсць гатовыя распрацоўкі, па якіх валанцёр можа праводзіць заняткі па асобных тэмах. Таму галоўнае патрабаванне да валанцёраў — уменне працаваць з дзецьмі і ... Падрабязней »
Распрацоўка гульняў у STEAM–акадэміі
“Настаўніцкая газета” пісала ўжо пра стварэнне STEAM-класа, а дакладней STEAM-акадэміі, у сярэдняй школе № 2 Дуброўны. Акадэмія спецыялізуецца на музыцы, і яе выхаванцы ўжо распрацавалі своеасаблівы аркестр робатаў. Але на гэтым яны не спыніліся, наступны крок — навучыцца распрацоўваць гульні. Па ініцыятыве каардынатара STEAM-акадэміі Вікторыі Валер’еўны Карнеевай і пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі геймераў і крэатараў у сярэдняй школе № 2 ... Падрабязней »
“Мы — дзеці космасу”
Нядаўна ў сярэдняй школе № 5 Смаргоні адкрылася выстава пераможцаў Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “Мы — дзеці космасу”, ініцыятарам і арганізатарам якога выступілі Дабрачынны фонд імя А.І.Рэрых і Міжнародны цэнтр Рэрыхаў у Маскве пры падтрымцы Расійскай акадэміі мастацтваў, Міжнароднага саюза педагогаў-мастакоў. Гэты праект, прысвечаны тэме ўзаемасувязі чалавека і космасу, не мае аналагаў у свеце. Задача праекта — прыцягнуць увагу да ... Падрабязней »