Ролю класічнага жывапісу цяжка пераацаніць. Зразумела, класіка — гэта аснова. Гэта нібы фундамент для дома, але ніхто не адмяняў аўтарскага афармлення яго сцен, вокнаў, тэрасы… Вось і добры педагогмастак не абмяжоўваецца навучаннем класічнаму маляванню традыцыйнымі матэрыяламі. Дзіцячую непасрэднасць, індывідуальнасць і інтарэс да акадэмічнага жывапісу лягчэй падтрымліваць, уключаючы ў заняткі элементы нетрадыцыйнага малявання. Святлана Калістратава, кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” Мінскага дзяржаўнага ... Падрабязней »
Карціна… прасам
Праўду кажуць: “Новае — гэта добра забытае старое”. І адна з такіх старых, нават старажытных,“інавацый”— мастацкая тэхніка энкаўстыка, якой ужо больш за тысячу гадоў і якая сёння вяртаецца з нябыту. Гэтаму ў значнай ступені спрыяе Ірына Эдуардаўна Дуброўская, педагог дадатковай адукацыі Капыльскага раёна. Энкаўстыка — адна з самых старажытных тэхнік жывапісу, у якой выкарыстоўваюцца фарбы на аснове разагрэтага воску. Гэтую ... Падрабязней »
Сакрэты рэха
Калi вам даводзiлася чуць дзiцячы царкоўны хор, то вы добра мяне зразумееце. Пяшчотныя чыстыя галасы, што ўзлятаюць увысь, пад высокiя столi храма, i адносяць цябе далёка-далёка… Лепш за Блока з яго “Дзяўчына спявала ў царкоўным хоры” я ўсё роўна не скажу, затое падкажу, дзе можна пачуць духоўную музыку ў цудоўным выкананнi… Тым больш што гэта той самы выпадак, калi лепш ... Падрабязней »
І пажарны, і праграміст
Абласны этап конкурсу “Ратавальнік будучыні” знайшоў сваіх пераможцаў. У ім прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Міншчыны ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Мэтай праекта стала папулярызацыя прафесіі ратавальніка-пажарнага ў падрастаючага пакалення. А сродак для яе дасягнення — IT-тэхналогіі — быў выбраны невыпадкова. Ён прыйшоўся даспадобы ўсім хлопчыкам і дзяўчынкам, якіх цікавіць праграмаванне і ... Падрабязней »
Калі забаўка — навука
Відэагульні ўсяго толькі забава — стэрэатып, які сёння будзе развенчаны. Калі першапачаткова яны ствараліся для пацехі, то цяпер здабылі дадатковыя магчымасці. Яскравы прыклад — Minecraft — самая папулярная гульня ў свеце. Гэтая “індзі-пясочніца” з часам эвалюцыянавала ў адукацыйны праект, які дапамагае многім школьнікам грызці граніт навукі так, што за вушамі трашчыць. Прыемнае з карысным Аляксандр Сяргеевіч Сітун выкладае асновы праграмавання ... Падрабязней »
Я ў мамы капірайтар
Эўрыка! Нарэшце знайшлi падлеткаў, якiя не прападаюць увесь дзень у сацыяльных сетках, не заводзяць акантаў у Instagram, не сядзяць суткамi ў TikTok… Складана паверыць? А як складана прыйшлося кiраўнiку гуртка, якi захацеў растлумачыць, як паслядоўна i эфектыўна прасоўваць з дапамогай тэксту свой блог у iнтэрнэце, калi высветлiлася, што прасоўваць няма чаго! Няма ў гурткоўцаў трывалых акаўнтаў, i заводзiць прынцыпова не збiраюцца… Дзе ж растуць гэтыя ... Падрабязней »
Выклiк прыняты!
Сёння ўсё большую папулярнасць у інтэрнэце набываюць чэленджы — заданнiвыклiкi, якiя ставяць перад удзельнiкам новыя нечаканыя задачы. Днямі былі падведзены вынiкi рэспублiканскай экалагiчнай акцыi па пытаннях паасобнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў “Хто, калі не мы!” у намiнацыi “Challenge “ЭкаКрок”. Выконваючы заданні, прысвечаныя простым дзеянням у штодзённым жыцці, удзельнікі зразумелi, як знiзiць свой экаслед і навучылiся “разумнаму” абыходжанню з адходамі. Сёння мы ... Падрабязней »
“Жывая” сталь дапаможа
У Мінску на базе Інстытута інтэграваных форм навучання і маніторынгу адукацыі БНТУ адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Бесперапынная сістэма адукацыі “Школа-ўніверсітэт”. Інавацыі і перспектывы”. Яе мэта — папулярызацыя інжынерных і тэхніка-тэхналагічных ведаў. Выпускніца адукацыйнага кірунку “Робататэхніка” Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Марыя Бань прыняла ўдзел у гэтым сімпозіуме і прадставіла распрацаваны ў суаўтарстве з педагогам Юліяй Мікалаеўнай Матрунчык праект “Робат-памочнік у медыцынскіх ... Падрабязней »
Цямней за ўсё пад ліхтаром
Святлодыёдная ўказка, фотаапарат, цемра — на першы погляд, гэтыя рэчы несумяшчальныя. Але калі ўсё ж паспрабаваць іх спалучыць, атрымаецца сапраўднае чараўніцтва. Хтосьці называе яго светлавым графіці, хтосьці — люмінаграфіяй, але мацней за ўсіх замацаваўся тэрмін “фрызлайт”. Што гэта такое, як яго стварыць і чаму ён пачынаецца з усмешкі? Даведаемся ў дасведчанага люмінаграфіка. Статыка VS дынаміка Ідучы насустрач кожнаму запыту, загадчык ... Падрабязней »
Танцавальная сям’я
Танцавальна-спартыўны клуб “Максіма” сталічнага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Арт” яшчэ зусім юны, але на рахунку яго ўдзельнікаў ужо дзясяткі буйных перамог. А ў мінулыя выхадныя ў іх скарбонку дадаліся яшчэ і 2 залатыя медалі, якія яны заваявалі на Міжнародных спаборніцтвах па танцавальным спорце “Кубак Трыяды — 2021”. “Першых сваіх навучэнцаў я набраў адразу пасля ўніверсітэта культуры і мастацтваў, ... Падрабязней »