Традыцыйна напярэдадні Дня сям’і ў Свіслацкім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры Гродзенскай вобласці праводзіцца сустрэча прыёмных сем’яў. У гэтым годзе свята праходзіла ў форме “вясновага падарожжа”. У гарадскім парку імя В.Тышкевіча сабраліся прыёмныя бацькі са сваімі падапечнымі. У іх адрас прагучалі цёплыя словы ад галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму Свіслацкага райвыканкама Г.В.Жаркевіч. Дзяцей і прыёмных бацькоў чакала сапраўднае вясновае падарожжа ... Падрабязней »
Акно ў свет дзіцяці
Выхаванне дзіцяці — найважнейшая і адна з самых няпростых задач. З першых крокаў і да паўналецця па крупінках закладваюцца каштоўнасці, фарміруецца характар і адносіны да жыцця, людзей, наваколля. І на гэтых першых прыступках станаўлення чалавека галоўная роля належыць бацькам і настаўнікам. Атрымліваецца, што ў сям’і і школы агульныя мэты і задачы, агульная місія. Бераг і мора Наконт гэтага вельмі добра ... Падрабязней »
Даставай рукзакі і палаткі!
У рамках сёлетняй летняй аздараўленчай кампаніі 15 мая ў Мінскім дзяржаўным турыстычна-экалагічным цэнтры дзяцей і моладзі адбыўся гарадскі семінар “Арганізацыя і правядзенне турыстычных паходаў з навучэнцамі” для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі. Асноўная задача ўстаноў адукацыі ў летні перыяд — арганізаваць жыццё навучэнцаў так, каб кожны дзень прыносіў ім нешта новае, быў цікавым і змястоўным. Турызм — лепшы ... Падрабязней »
Грунтоўна падрыхтавацца
Нядаўна мае навучэнцы з радасцю пачалі гаварыць пра тое, што да летніх канікул засталіся лічаныя тыдні. А я падумаў: “Колькі спраў трэба яшчэ зрабіць!” Форм летняй занятасці навучэнцаў існуе вялікае мноства, але выбраць трэба менавіта тое, што сапраўды будзе працаваць, тое, што захопіць хлопчыкаў і дзяўчынак. Усім педагогам добра знаёмы такія віды занятасці дзяцей, як гульнявая і спартыўная пляцоўка, спартыўныя ... Падрабязней »
Прадумаць наступны ход
Мінск падаў афіцыйную заяўку на правядзенне Сусветнай шахматнай Алімпіяды — 2022. Адным з тых, хто актыўна падтрымаў нашу ініцыятыву, з’яўляецца Барыс Абрамавіч Гельфанд. Некалькі дзён знаходжання гросмайстра ў беларускай сталіцы былі надзвычай насычанымі. Трэніровачныя сесіі, індывідуальныя заняткі змяняліся творчымі сустрэчамі. Адной з цэнтральных падзей стаў сеанс адначасовай гульні, якую Барыс Абрамавіч правёў у мінулую суботу для юных пераможцаў і прызёраў ... Падрабязней »
Інавацыйны размах
Вакол нас безліч рэчаў, якія здаюцца прывычнымі і незаменнымі. Складана ўявіць сваё жыццё без электрычных лямпачак і водаправода, тэлевізараў, мабільных тэлефонаў, камп’ютараў, аўтамабіляў, цягнікоў… Але калі задумацца, то ўсё гэта існавала не заўсёды, усё гэта трэба было вынайсці. Час ідзе наперад, перад чалавецтвам пастаянна ўзнікаюць новыя праблемы. Для іх вырашэння неабходны новыя адкрыцці, а значыць, і новыя вынаходнікі. Ужо сёмы ... Падрабязней »
Шлях да кубка
Уся краіна сачыла за фінальнымі баталіямі Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Калі для ўдзельнікаў дывізіёна “А” (каманд з раёнаў і гарадоў, дзе ёсць фізкультурна-спартыўныя збудаванні са штучным лёдам) хакейны сезон працягваецца, то ўдзельнікам дывізіёна “Б” пасля надыходу вясны можна адкладваць клюшкі і падводзіць вынікі выступленняў. Зробім гэта разам з “Кадзінскімі ... Падрабязней »
Пад ветразем самастойнасці
Вы задумваліся над тым, якія адносіны ў вас з вашымі дзецьмі? Чым займаецца ваша дзіця ў вольны час? Ці добра яму, цікава? Прыходзіць яно да вас па параду? Ці дзеліцца ўражаннямі? Ці здольна яно дасягаць таго, што хоча? Ці ставіць перад сабой мэту? Дзеці вельмі хутка дарастаюць да таго ўзросту, калі ім хочацца праявіць сябе. Быць самастойнымі, уплывовымі сярод сяброў, ... Падрабязней »
“Метамарфозы-2018”: у пошуках ідэй
Кабель ад тэлевізара, мех з-пад морквы, кавалак плінтуса — гэта не вопіс хламу з кладоўкі, а калекцыя маладога дызайнера. У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка трэці раз прайшоў фестываль авангарднай моды і стылю “Метамарфозы”. Будучыя настаўнікі і выхавальнікі паспрабавалі перадаць праз касцюмы свае ўражанні ад архітэктуры, жывапісу, літаратуры і г.д. Як апрануць мадэлей у самы папулярны серыял сучаснасці ... Падрабязней »
Бязмежныя магчымасці
Народны гісторыка-краязнаўчы музей школы — гэта неад’емная арганічная частка ўстановы адукацыі, пляцоўка для творчасці вучняў, цэнтр адкрытай адукацыйнай і выхаваўчай прасторы. Разам з тым пры ўсёй значнасці дзейнасці музея для школы ёсць і складанасці. Праца школьнага музея заўсёды абмежавана прасторай памяшкання, часам, адведзеным на заняткі або экскурсію, пэўным наборам экспанатаў і формамі работы з вучнямі. Выйсце з такой сітуацыі — ... Падрабязней »