Бурнае развіццё інфармацыйных тэхналогій і іх шырокае выкарыстанне ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці прывяло да змены і мадыфікацыі школьнага музея, а значыць, з’явілася магчымасць выкарыстоўваць ва ўстанове адукацыі новыя формы музейнай работы. Мэта стварэння віртуальнага музея спорту Ашмянскага раёна — забеспячэнне яго інфармацыйнай адкрытасці, якая дазваляе падаваць карысную інфармацыю ў зручным выглядзе з выкарыстаннем вэб-інтэрфейсу. Музей спорту Ашмянскага раёна быў ... Падрабязней »
Спрадвечнае заўтра
Футурыстычна-аўтэнтычны погляд у будучыню юныя беларусы ўвасобілі ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Гэтымі днямі тут праходзіць Рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячых мастацкіх праектаў “Спрадвечнае заўтра” калектываў дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія маюць званне “народны”, “узорны”, “заслужаны”. Аб’ядноўваючы вобразы Таму, што на выставе асабліва людна, паспрыяў праектны падыход: тут выстаўлены не асобныя работы, а ... Падрабязней »
Тэхнаінтэлект уключай — Бацькаўшчыну вывучай
Фіналісты ІХ Рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі “ТэхнаІнтэлект”, які нядаўна прайшоў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, захапляюцца не толькі мадэляваннем, канструяваннем, эксперыментальнай дзейнасцю, але і краязнаўствам. Сваімі тэхнічнымі распрацоўкамі юныя вынаходнікі-рацыяналізатары папулярызуюць гістарычныя, архітэктурныя, культурныя асаблівасці малой радзімы. Як спалучаюцца такія розныя, на першы погляд, паняцці, як краязнаўства і тэхнічная творчасць? Пра гэта даведаемся на прыкладзе праектаў, прадстаўленых на ... Падрабязней »
Людзі і птушкі — мірныя суседзі
Многія з нас адкрываюць свет прыроды, адгортваючы дзіцячую энцыклапедыю. Менавіта адтуль мы з маленства ведаем, што самая вялікая жывёла — сіні кіт, самая маленькая птушка — калібры, самая вялікая — страус. А вось хто спявае за акном, хто пераскоквае з галінкі на галінку ў садзе, хто купаецца ў летняй лужыне, мы не ведаем. Зрабіць акцэнт на менавіта сваіх, родных, мясцовых ... Падрабязней »
Мой раён — мой гонар
Вялікі горад, якім з’яўляецца Мінск, мае свае асаблівасці пры вывучэнні. Немагчыма ахапіць усё, што знаходзіцца на яго тэрыторыі: працяглую і складаную гісторыю, звыш тысячы назваў вуліц, сотні аб’ектаў, лёсы тысяч людзей. Таму ў жыцці мінчан малая радзіма — той раён, дзе яны жывуць, працуюць і вучацца, які ім больш знаёмы, дарагі і блізкі, больш цікавы для падрабязнага вывучэння. Тут важнымі ... Падрабязней »
Лясныя клопаты
Для кожнага старшакласніка вясновыя дні поўныя турбот, бо трэба годна скончыць школу, здаць экзамены, падрыхтаваць выпускны вечар. Але самае галоўнае — не памыліцца, выбраўшы для сябе прафесію, і паспяхова здаць уступныя іспыты. Нехта вывучае рэйтынг самых запатрабаваных прафесій, заробкі ў розных сферах, прахадныя балы ў навучальныя ўстановы. А, напрыклад, у Драчкаўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Смалявіцкага раёна многія вызначаюцца ... Падрабязней »
Перадаць нашчадкам
Маршруты экспедыцый і падарожжаў даследчыкаў мінулага са Слабадскога дзіцячага сада — сярэдняй школы Лепельскага раёна пралягаюць па адметных мясцінах роднай вёскі і яе ваколіц. Неабыякавыя да гісторыі хлопчыкі і дзяўчынкі адкрываюць для сябе таямніцы тысячагадовай даўніны і блізкай гісторыі. Цікавасць да мінулага, пачутыя легенды і паданні клічуць у дарогу няўрымслівых сяброў краязнаўчага аб’яднання па інтарэсах “Нашчадкі”. Валанцёрская праца ля старой ... Падрабязней »
А вакол прыгажосць
Ты малое дзіця, басанож бяжыш праз летняе поле, і твае вочы бясконца чапляюцца за прыгажосць палявых кветак. Васількі, рагулькі, рамонкі выглядаюць з залацістых каласоў, быццам хочуць табе ўсміхнуцца, парадаваць цябе сваімі яскравымі фарбамі і задаць вясёлы настрой на ўвесь дзень. Гэтая карціна майго вясковага дзяцінства захавалася на ўсё жыццё і адразу ж усплыла, выбралася на паверхню з хованкі ўспамінаў, як ... Падрабязней »
Зробім горад дружалюбным
Яшчэ не так даўно большасць людзей, пачуўшы слова “парламентарый”, уяўляла сталага чалавека ў строгім касцюме і са скураным партфелем у руцэ. У апошнія гады гэты стэрэатып паціху сціраецца, у тым ліку і дзякуючы ініцыятыве ЮНІСЕФ “Горад, дружалюбны да дзяцей”. Сёння, каб зрабіць свой горад лепшым, дзецям не трэба чакаць сталасці, неабавязкова і мяняць любімыя джынсы на касцюм, а рукзак — ... Падрабязней »
Падпалкоўнік у званні педагога
Патрыётамі не нараджаюцца, патрыётаў выхоўваюць. Асаблівая роля ў гэтай справе адводзіцца супрацоўніцтву сістэмы адукацыі з Міністэрствам абароны. За маштабнай работай, якая ў юбілейны для Узброеных Сіл год вядзецца асабліва актыўна, стаяць неабыякавыя педагогі і кадравыя афіцэры. Калі кадравы афіцэр і педагог сумяшчаецца ў адной асобе, то якасць ваенна-патрыятычнага выхавання ў канкрэтнай установе адукацыі павялічваецца ў некалькі разоў. Яскравым прыкладам з’яўляецца ... Падрабязней »