Таццяну Пастэрнак з гімназіі Фаніпаля Дзяржынскага раёна яе калегі ведаюць добра: амаль 20 гадоў яна ўзначальвае раённае метадычнае аб’яднанне выхавальнікаў групы прадоўжанага дня і заўсёды рада дзяліцца сваім вопытам. Яго выхавальніца неаднаразова перадавала і на семінарах, майстар-класах, у СМІ. Яе выпускнікі і іх бацькі кажуць, што вучоба ў першым класе не надта запомнілася, затое яны ў дробязях памятаюць прадоўжанку з ... Падрабязней »
Калейдаскоп падзей
“Дзень сурка” — цудоўны мастацкі фільм, але як сапраўдная мадэль жыцця — страшная рэч. Кожны дзень займацца прыкладна адным і тым жа, размаўляць пра прыкладна адно і тое ж. Спіс можна працягваць па падобнай схеме. Выхаванцы ГПД Таццяны Урублеўскай з сярэдняй школы № 3 В.М.Усава Гродна такіх страхаў пазбаўлены: ім з дзяцінства паказваюць, што кожны дзень можна зрабіць непаўторным. Таццяна Іванаўна задумала свой ... Падрабязней »
Скарбонка памяці
Як пазнаёміцца з традыцыйным беларускім укладам жыцця? Лепш за ўсё — убачыць на свае вочы. Напэўна, вучням сярэдняй школы № 3 імя В.М.Усава Гродна прыемна, што для гэтага нават не трэба нікуды выязджаць. Падняўся ці спусціўся на другі паверх школы, адчыніў дзверы ў этнаграфічны музей “Скарбонка” і апынуўся ў стылізаванай беларускай хаце. Дзеці з цікавасцю і са здзіўленнем разглядаюць экспазіцыю. ... Падрабязней »
Патэнцыял творцы і распрацоўшчыка
З самага нараджэння дзяцей акружаюць розныя тэхнічныя ўстройствы, а камп’ютары і планшэты школьнікі самастойна пачынаюць асвойваць ужо ў 2—3 класе. Аднак гаджэты і дэвайсы дзеці часта ўспрымаюць як забаву. Надзею Пракопаву, выхавальніцу групы прадоўжанага дня з сярэдняй школы № 25 Магілёва, гэта не задавальняе. Каб патлумачыць дзецям, што можна зрабіць з дапамогай тэхнічных устройстваў, яна стварыла праект па фарміраванні камп’ютарнай ... Падрабязней »
На пазнанне натхніць гульня
У малодшых школьнікаў няма рэзкай мяжы паміж вучобай і гульнёй. Няма яе і ў прадоўжанцы Кацярыны Рамуальдаўны Абражэй з пачатковай школы № 103 Мінска. Выхавальніца аддае перавагу тым гульням, якія дапамагаюць дзецям не толькі разняволіцца, адпачыць, павесяліцца, але і адкрыць для сябе падчас гульняў штосьці новае. Сшыткі-“хвалілкі” і падушкі-“б’юшкі” Добрая група прадоўжанага дня кампенсуе тое, чаго дзіцяці не хапала ў ... Падрабязней »
Да кнігі праз тэатр
Многім бацькам знаёма сітуацыя, калі дзеці адмаўляюцца браць у рукі кнігу. І нават калі яны ўжо навучыліся добра чытаць, у іх няма жадання і імкнення гэта рабіць. Прывіць любоў да кнігі — гэта галоўная мэта для выхавальніцы групы прадоўжанага дня сярэдняя школы № 6 Кобрына Таццяны Носар. “Чытанне — аснова пазнання любога прадмета. Таму ўменне чытаць значна спрашчае вучобу, — ... Падрабязней »
Збяры сімвалы
Выхаванне — працэс працяглы і патрабуе ад выхавальніка настойлівасці, паслядоўнасці і вялікага цярпення. Для кожнага дзіцячага калектыву неабходна выбіраць найбольш прыдатныя формы арганізацыі адукацыйнага працэсу. Менавіта таму ў арсенале педагога павінна быць вялікая колькасць прыёмаў. У малодшым школьным узросце значная перавага аддаецца гульні. Гульнявая дзейнасць дапамагае дзіцяці ў нязмушанай атмасферы засвоіць нават самы складаны матэрыял. А калі даць магчымасць вучням ... Падрабязней »
Умець выказвацца і слухаць іншых
Як навучыць дзяцей мець паважлівыя зносіны? Наталля Куракова, выхавальніца групы прадоўжанага дня сярэдняй школы № 18 Магілёва, прапаноўвае зрабіць гэта праз калектыўную творчую справу. Пагутарылі з ёй пра адметнасці сучасных дзяцей, этапы КТС і дзіцячую ініцыятыву. — Назіраючы за выхаванцамі ў 1 класе, я звярнула ўвагу, што некаторыя неахвотна маюць зносіны са сваімі аднагодкамі, ім лепш прынесці цацку з дому або ... Падрабязней »
Бягом па здароўе
Сярэдняя школа № 6 Полацка ўжо некалькі гадоў запар робіць акцэнт на мерапрыемствах па захаванні здароўя сваіх навучэнцаў. Тут рэалізуецца некалькі праектаў, накіраваных якраз на гэта. Удзел у іх прымаюць і выхавальнікі груп прадоўжанага дня. Сярод самых актыўных — Яна Аляксееўна Церахава і яе няўрымслівыя выхаванцы. Плогінг — гэта міжнародная ініцыятыва, сутнасць якой заключаецца ў зборы смецця (ад швед. plokka ... Падрабязней »
Вучыцца ў навукоўца
Калі педагог вучыць дзіця разумець прыроду, дапамагаць птушкам, упрыгожваць навакольны свет кветкамі, захоўваць рэкі чыстымі — гэта выдатна. Але калі педагог можа стаць для дзіцяці яшчэ і правадніком у свет сапраўднай навукі, гэта яшчэ лепш. Такую магчымасць — вучыцца ў вучонага — маюць навучэнцы Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Яўген Дзяржынскі захапіўся энтамалогіяй у 8 класе. Хлопец ... Падрабязней »