Архів тега: акцыя

Дайце Прыпяці пяць!

Штогадовая акцыя-сплаў у абарону самабытнасці Палесся “Прыпяць, дай пяць! 4.0” у самым разгары. Яна стартавала 1 ліпеня і працягнецца да канца жніўня. Грамадскія арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і “Багна” прапануюць усім жадаючым адправіцца ў водны паход па Прыпяці і яе прытоках і ўбачыць усю прыгажосць прыроды Палесся ў некранутым выглядзе. Па старонках Чырвонай кнігі на байдарцы Звычайна ўдзельнікі ладзілі цэнтралізаваныя сплавы, але ў ... Падрабязней »

У аб’ектыве — птушыны банкет

Сёння і заўтра ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Птушкі ля кармушкі”. Гэтае імкненне грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” далучыць людзей да назіранняў за дзікай прыродай і да клопату пра птушак кожны год аб’ядноўвае ўсё больш людзей. Нягледзячы на тое, што сёлета зіма ўпарта адмяняе снег і маразы, актуальнасці акцыя не губляе. У гэтыя выхадныя тысячы школьнікаў дзяжураць каля сваіх птушыных ... Падрабязней »

Лялька — справа сур’ёзная

Адной з цэнтральных падзей выставы стаў фінал Рэспубліканскага конкурсу “Традыцыйная беларуская лялька”, які праходзіў у межах рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”. Пад купалам выставачнага комплексу творы юных майстроў нараджаліся на вачах журы і гасцей. У фінале за творчую справу ўзяліся 22 навучэнцы ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў з усёй Беларусі, што займаюцца ў аб’яднаннях па інтарэсах ... Падрабязней »

Эстафета карысных спраў

Год малой радзімы — выдатная нагода зрабіць некалькі карысных спраў для любага сэрцу куточка, тых мясцін, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва, дзе знаёмы кожная сцяжына і кожнае дрэва. Нездарма летнія канікулы — 2018 праходзяць пад знакам рэспубліканскай акцыі “Малая радзіма: эстафета карысных спраў”. Акцыя праводзіцца Міністэрствам адукацыі сумесна з іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі і накіравана на прыцягненне дзяцей і ... Падрабязней »

Краязнаўчыя канікулы

У чэрвені ганаровы статус маладзёжнай сталіцы акрамя Магілёва насіў і Мінск. Праўда, у больш вузкім сэнсе (маладзёжная краязнаўчая сталіца), ды і тое неафіцыйна, на працягу ўсяго 9 дзён, калі праводзіўся Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў. Аднак непрацяглыя краязнаўчыя канікулы былі для 90 актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” настолькі насычанымі, што свой статус маладзёжнай краязнаўчай сталіцы Мінск цалкам ... Падрабязней »

Дарогамі памяці

З 2016 года ва ўстановах адукацыі краіны праходзіла рэспубліканская акцыя “Мы гэтай памяці верныя”, у рамках якой навучэнцы і педагогі даследавалі жыццёвы, баявы і працоўны шлях удзельнікаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку сваякоў, вывучалі гісторыю населеных пунктаў, спаленых у гады ліхалецця, стваралі відэаролікі пра ваеннае мінулае малой радзімы. 10 мая ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшло ... Падрабязней »

Зялёная эстафета міру

У чацвер, 21 верасня, ва ўсім свеце прайшла акцыя “Пасадзі дрэва”, прымеркаваная да Міжнароднага дня міру. Гэта традыцыйная акцыя праграмы “Экалогія ў рэжыме рэальнага часу”, якая праводзіцца штогод у гэты дзень і кожны раз збірае ўсё большую колькасць удзельнікаў — школьнікаў і настаўнікаў з розных краін свету. Сёлета ўдзел прынялі 420 школ з 70 краін свету. ENO programme — гэта ... Падрабязней »

Час адкрыццяў Чэрвень

Наша любімае, доўгачаканае лета крочыць па краіне. Праўда, крочыць не так радасна, як мы хацелі. Ужо сярэдзіна чэрвеня, а за акном пераважна дождж, вецер, шэрыя хмары. Спякотных, сонечных дзянькоў, пра якія мы марылі доўгімі зімовымі вечарамі, пакуль не так многа. Аднак гэта не прычына сумаваць. Лета ёсць лета! Гэта час добрага настрою, адпачынку, час адкрыццяў. “Лета — час адкрыццяў” — ... Падрабязней »

Працоўная вясна

Ці гэта красавік вырашыў пажартаваць, ці гэта сакавік ніяк не можа развітацца, аднак, што б там ні было за акном (снег, сцюдзёны вецер, хмары або сонейка), кожная душа радуецца прыходу вясны. Шпакі спяваюць гімн жыццю, буслы паважна прагульваюцца па поймах рэк і ваколіцах вёсак… У кожнага — свой клопат. У шпакоў — свой, у буслоў — свой, у людзей таксама ... Падрабязней »

З вясной на крылах

Крочыць па Беларусі вясна, змяніўшы снежную і марозную зіму — няпросты час не толькі для людзей, але і для шматлікіх жывёл і птушак, якія жывуць з намі па суседстве. Навучэнцы Шпакоўшчынскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Полацкага раёна рабілі ўсё магчымае, каб падтрымаць крылатых сяброў у гэты няпросты час. Акцыя “Дапаможам крылатаму сябру” стала ў нашай установе адукацыі традыцыйнай. Праходзіць ... Падрабязней »