Архів тега: гісторыя

Гісторыя ў ХХІ стагоддзі: лічбавая, асобасная, глыбокая

14—16 лістапада прайшоў 2-і Міжнародны гістарычны хакатон #hack4history. Удзельнікі распрацоўвалі новыя лічбавыя прадукты, якія будуць папулярызаваць памятныя месцы і музеі на тэму Другой сусветнай вайны. Расказваем, якія ідэі гучалі, як яны змяніліся за час работы з ментарамі і хто выйграў. На ўсё — два дні У хакатоне ўдзельнічалі 15 каманд. Сёлета фармат практычна цалкам пераехаў у анлайн. 5 каманд працавалі ... Падрабязней »

Лекцыі пра беларускую і сусветную культуру — на новай пляцоўцы

“Беларуская і сусветная гісторыя і культура: глядзець, слухаць, чытаць”, — слоган пляцоўкі Wir.by. Тут беларускія навукоўцы і даследчыкі расказваюць пра гісторыю, лінгвістыку, літаратуру, мастацтва і міфалогію. Што зручна — на сайце публікуюцца не толькі тэкставыя артыкулы, але і падкасты і відэалекцыі. Можна паслухаць у дарозе ці паглядзець за вячэрай, а яшчэ — параіць вучням, выкарыстаць на ўроках і пазакласных занятках. ... Падрабязней »

Гісторыя ў камені

Ведаеце, што такое гнейс, эклагіт, карунд, брэкчыя? Упэўнена, калі вы і здагадаліся, што гэта мінералы і горныя пароды, то наўрад ці ведаеце, як яны выглядаюць, якімі ўласцівасцямі валодаюць і якую карысць чалавеку могуць прынесці. А вось удзельнікі II Рэспубліканскага геалагічнага конкурсу, вынікі якога былі падведзены днямі ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства, пра іх і яшчэ пра сотні іншых мінералаў ... Падрабязней »

Мой раён — мой гонар

Вялікі горад, якім з’яўляецца Мінск, мае свае асаблівасці пры вывучэнні. Немагчыма ахапіць усё, што знаходзіцца на яго тэрыторыі: працяглую і складаную гісторыю, звыш тысячы назваў вуліц, сотні аб’ектаў, лёсы тысяч людзей. Таму ў жыцці мінчан малая радзіма — той раён, дзе яны жывуць, працуюць і вучацца, які ім больш знаёмы, дарагі і блізкі, больш цікавы для падрабязнага вывучэння. Тут важнымі ... Падрабязней »

Гаваркія назвы

Што такое Мінск, Ганцавічы, Карпілаўка? А Прыпяць, Дняпро, Гарынь? Што скажам пра Цэнтральную, Савецкую, Маладзёжную? Можа, хто ведае пра Гай, Пяскі, Брод? Канечне, ведае. Усе ведаюць! Мінск, Ганцавічы, Карпілаўка — гэта назвы населеных пунктаў. Прыпяць, Дняпро, Гарынь — назвы рэк. Цэнтральная, Савецкая, Маладзёжная — назвы вуліц. А Гай, Пяскі, Брод, як няцяжка здагадацца, — назвы ўрочышчаў. Удзельнікі Рэспубліканскага конкурсу “Тапаніміка ... Падрабязней »

Дзе пачаўся твой лёс

Тэма: “Зямля, дзе пачаўся твой лёс…” Мэта: садзейнічаць паглыбленню ведаў пра гісторыю сваёй вёскі, знаёмству навучэнцаў з паняццямі “тапаніміка”, “мікратапонімы”, развіваць навыкі пошукава-даследчай працы, творчыя здольнасці, спрыяць абуджэнню цікавасці да роднага краю, выхаванню патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці. Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, ілюстрацыі, карта Рэспублікі Беларусь, карткі з назвамі вёсак, кветкі, фота­здымкі, лісты А4, назвы рубрык часопіса. Ход заняткаў Арганізацыйны момант Настаўнік. Добры ... Падрабязней »

У кургане дрыгавіцкім

У старадарожскіх бацькоў, сыны і дочкі якіх цікавяцца гісторыяй, ніколі не выклікае цяжкасці традыцыйнае пытанне “Чым заняць дзяцей падчас самых доўгіх канікул?”. Восьмы год запар у Старадарожскім раёне ладзіцца археалагічны летнік, куды імкнуцца трапіць не толькі мясцовыя школьнікі, але і дзеці з іншых мясцін Беларусі. А паўдзельнічаць, ці хаця б паглядзець на тое, як тут ідуць даследаванні, не супраць і ... Падрабязней »

Аўтобусны тур у глыб Палесся

Важнай формай грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў з’яўляецца экскурсія. Гэта метадычна прадуманы паказ славутых мясцін, помнікаў гісторыі і культуры, у аснове якога ляжыць аналіз аб’ектаў, якія знаходзяцца перад вачыма экскурсантаў, а таксама аповед аб падзеях, звязаных з імі. З 2004 года мы рэгулярна праводзім аўтобусныя экскурсіі для нашых вучняў. За гэты час было арганізавана больш за 20 экскурсій у Полацк, Хатынь і ... Падрабязней »

Прыязджайце да мамы, гаварыце пра маму

Мінск — не толькі сталіца нашай краіны, горад з найбольшай колькасцю насельніцтва, найбольшай колькасцю сем’яў і, адпаведна, найбольшай колькасцю матуль. Гэта і горад, дзе размешчана найбольшая колькасць школ і, адпаведна, найбольшая колькасць школьных музеяў. Калі верыць статыстыцы, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі сталіцы іх налічваецца каля сотні. Гісторыка-этнаграфічныя, літаратурна-краязнаўчыя, баявой славы… Асаблівае месца сярод іх займае музей маці. “Непрыветна цераз ... Падрабязней »

Зоркі ў сэрцы, атамы на далоні

Музейная педагогіка плюс гісторыя і геаграфія раўняецца гісторыка-этнаграфічны школьны музей. Музейная педагогіка плюс гісторыя і дапрызыўная падрыхтоўка раўняецца школьны музей баявой славы. Музейная педагогіка плюс мова і літаратура раўняецца літаратурна-краязнаўчы школьны музей. Музейная педагогіка плюс біялогія раўняецца эколага-біялагічны школьны музей… Калі ж да музейнай педагогікі дадаць фізіку, хімію, алгебру, геаметрыю, астраномію, інфарматыку, то ў выніку атрымаецца даволі рэдкі па сваёй ... Падрабязней »