Архів тега: праект

Першы крок у навуку

Сёння юныя эколагі Беларусі заявілі пра сябе надта гучна: заваёўваюць высокія ўзнагароды на конкурсах і алімпіядах эколага-біялагічнага профілю, актыўна робяць свае адкрыцці і вынаходкі, клапоцяцца пра родную прыроду. На жаль, часта, як толькі сціхаюць фанфары ў іх гонар, маладыя людзі губляюцца, іх даследаванні адкладвае або ўвогуле спыняе вучоба ў вышэйшых навучальных установах, нярэдка зусім не экалагічнага профілю. Так, бегучы ў ... Падрабязней »

Мая святыня

У сучасным грамадстве праблема выхавання стаіць як ніколі востра, бо сёння мы перажываем самы страшны з дэфіцытаў — дэфіцыт дабра. Гэта асабліва балюча адлюстроўваецца на маладым пакаленні, таму што дзеці — гэта будучыня нашай краіны. І якой будзе гэтая будучыня, залежыць ад нас. Гэтыя праблемы і падштурхнулі мяне да стварэння праекта па духоўна-маральным выхаванні “Мая святыня”. Наша асноўная задача — ... Падрабязней »

Таямніцы зорнага неба

Наша выданне нядаўна паведамляла, што пад Масквой, у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Юрыя Гагарына, адбыўся фінал конкурсу навукова-тэхнічных і мастацкіх праектаў па касманаўтыцы “Зорная эстафета”. Сярод пераможцаў навучэнцы Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці Валерыя Бернард і Мікіта Фалынскоў — дзесяцікласнікі гімназіі № 38 Мінска, якія прадставілі праект “Касмічныя лінзы”, створаны пад кіраўніцтвам Канстанціна Іванавіча Цыркуна. Узнагарода асабліва каштоўная, калі ... Падрабязней »

Не сланяйся па дварах — забягай пад школьны дах!

Гэтую ідэю на ўсю краіну трансліравалі фіналісты VI Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня. Іх выступленні сталі доказам таго, што дзеці не пашкадуюць, што забеглі ў суботу ў школу. У творчую барацьбу, якая праходзіла на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, уключылася 21 каманда — пераможцы рэгіянальных і Мінскага гарадскога тураў. Сёлетні конкурс стаў ... Падрабязней »

Арыенціры суботняга адпачынку

Завяршэнне конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня не азначае, што цяпер педагогі могуць выдыхнуць і даць сабе слабінку. Хутчэй наадварот — пазнаёміўшыся з творчымі знаходкамі сёлетніх пераможцаў, хочацца іх пераўзысці ўжо ў найбліжэйшыя суботы. Каб скіраваць творчыя намаганні педагогаў, для куратараў выхаваўчага кірунку ўсіх рэгіёнаў і Мінска, у прыватнасці супрацоўнікаў інстытутаў развіцця адукацыі, кіраўнікоў выхаваўчага кірунку ў ... Падрабязней »

Мелодыі спадчыны

Сотні праектаў на пачатковых этапах конкурсу, 21 фіналіст, 8 пераможцаў і… толькі адно гран-пры. Канечне, заваяваць яго вельмі прыемна, аднак у той жа час вельмі адказна працягнуць пачатую над праектам работу на тым жа высокім узроўні. У калектыву дзяржаўнай гімназіі № 1 Зэльвы, які прадстаўляў праект “Спадчына”, гэта абавязкова атрымаецца. Педагогі — вопытныя, вучні — актыўныя, спадчына Зэльвенскага краю — ... Падрабязней »

Сямейная творчая майстэрня

У сярэдняй школе № 33 Магілёва бацькі сталі паўнапраўнымі партнёрамі ў творчым выхаванні іх дзяцей. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Таццяна Васільеўна Каштанава са сваім праектам “Субота — творчая майстэрня сямейнага вольнага часу” стала пераможцай у намінацыі “Лепшы інавацыйны праект”. Абгрунтоўваючы менавіта творча-музычную тэму праекта, яго аўтар патлумачыла, што школа пры адкрыцці мела музычна-харавы ўхіл, але і сёння гэты падмурак ... Падрабязней »

Максімальны эфект

Работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў у сярэдняй школе № 14 Мазыра, цэнтрам якой з’яўляецца міні-музей дзяржаўнай сімволікі Беларусі, ніяк не назавеш міні. Міні-музей, міні-экспазіцыя, а ўзровень выхаваўчай работы, як і эфект ад яе, максімальны. Нездарма праект “Міні-музей дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь” стаў пераможцам у намінацыі “Гадуем патрыётаў Беларусі”. Дзяржаўны сцяг, герб, тэкст Дзяржаўнага гімна — усё гэта абавязкова знаходзіцца на ... Падрабязней »

Прыручыў — адказвай

Прыручылі, пазабаўляліся, пагулялі, а потым — выкінулі на вуліцу, вывезлі ў лес або ў лепшым выпадку аддалі ў добрыя рукі. Кожнаму з нас вядомы прыклады падобнага абыходжання з пухнатымі, крылатымі, насатымі, вушатымі, хвастатымі братамі нашымі меншымі. Як сфарміраваць у навучэнцаў адказныя адносіны да дамашніх любімцаў? Як змяніць адносіны дзяцей і бацькоў да бадзяжных жывёл? Вырашэннем гэтых пытанняў займаюцца ўдзельнікі праекта ... Падрабязней »

Дарагі горад

На чым дабіраліся ў сталіцу на фінал Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня навучэнцы і педагогі сярэдняй школы № 19 Баранавіч, гісторыя ўзнікнення і развіцця якіх непарыўна звязана з чыгункай? Канечне, на цягніку. Пад размераны грукат колаў развітваліся аўтары праекта “Город — дорог” з роднымі Баранавічамі. Пад такі ж размераны грукат колаў сустракалі Баранавічы настаўнікаў і ... Падрабязней »