Архіў катэгорыі : Актуальна

“Умець маўчаць, умець слухаць, умець гаварыць”

Героя гэтай паласы многія з вас, напэўна, бачылі на тэлеэкранах і ў YouTube. Двойчы чэмпіён Беларусі і чэмпіён свету па тэлевізійным брэйн-рынгу, уладальнік “Малой Крышталёвай савы” як у тэлегледача, “Малой Крышталёвай савы” як у знаўца і ордэна Гульні беларускага тэлеклуба “Што? Дзе? Калі?”, у 2003 годзе адначасовы пераможца ўсіх індывідуальных і камандных гульняў, па якіх ідуць чэмпіянаты ў краіне, — Яўген ... Падрабязней »

Стыль для падлетка: пра сябе без слоў

Падлеткі — народ цікавы, але часам яны прымушаюць сваіх педагогаў і бацькоў хапацца за галаву. Як не проста перажыць цяжкасці падлеткавага перыяду, а атрымаць асалоду ад гэтага часу і самім падлеткам, і тым, хто з імі побач, добра ведае Таццяна Кот — канструктар, дызайнер, майстар-кравец і педагог Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Кантакт” Мінска. А дапамагае ў гэтым ёй ... Падрабязней »

У рытме Усходу

Серыял “Клон” — адзін з самых маштабных праектаў 2000-х. Ён выйшаў на экраны ў больш чым 90 краінах і застаўся ў сэрцах мільёнаў. А для некаторых “Клон” нават стаў лёсавызначальным. Якім чынам, даведаліся ў педагога Гомельскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі Хрысціны Вярбоўскай. Талерачкі, бочкі, трасенне — У дзяцінстве ўсе мае пачынанні былі творчымі. Спачатку я займалася гімнастыкай у цырку імя ... Падрабязней »

Родны край за шклом

Пяро акунаецца ў туш — і на шкло наносіцца контур дэталей будучай карціны. Абазначаны тонкай лініяй сюжэт майстрыха запаўняе гуашшу. Пэндзлік пырхае лёгка, упэўнена, надаючы аб’ёму аблокам, густаты — сакавітай траве, пышнасці — яблыневай квецені, імклівасці — рэчкам Муха і Вец. Марыя Кулецкая адзіная на Пружаншчыне мае званне “Народны майстар Рэспублікі Беларусь”. Яна разам з сотнямі школьнікаў адраджае амаль страчанае мастацтва — маляванкі ... Падрабязней »

Аўтэнтыка ў сучасным

Неад’емнай часткай культуры народа з’яўляецца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Заснаванае на глыбокіх мастацкіх традыцыях, яно трывала ўваходзіць у жыццё чалавека, уплывае на яго духоўны свет, эстэтычны густ. Вялікія магчымасці для навучання і выхавання дзяцей заключаны ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Бісерапляценне — адно з самых распаўсюджаных кірункаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У аб’яднанні па інтарэсах “Бісерапляценне” ў Палацы дзяцей і моладзі “Арыён” Мінска навучэнцы ... Падрабязней »

Сілкавацца ад каранёў

Прафесійны ілюстратар, майстар народных інструментаў, педагог Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі Міхаіл Чарнадзедаў паказвае сваім выхаванцам, што для любімай справы час заўсёды знойдзецца, а яны вераць, бо пацвярджэнне ў іх перад вачыма. Даведаліся ў майстра, адкуль бярэ пачатак яго любоў да народнай культуры, чаму кропля — добрая форма для акарыны і як балота ўплывае на гук трыснягу. Шырокія гарызонты Міхаіл Чарнадзедаў ... Падрабязней »

Там, дзе вучаць “на чалавека”

Калі я спытаю, пра вашага любімага школьнага настаўніка, пра каго вы раскажаце? Пра настаўніка матэматыкі, які ўмеў даступна растлумачыць лагарыфмы і стэрэаметрычныя задачы? Пра фізіка, які адкрыў для вас загадкі вясёлкі, маланкі і законы Ньютана? Пра настаўніка мовы, дзякуючы якому вы навучыліся граматна пісаць? Наўрад ці. Хутчэй за ўсё, раскажаце пра таго, хто быў для вас сябрам, прыкладам чалавечнасці, справядлівасці. ... Падрабязней »

Культурнае выхаванне

Сёння цэнтры дадатковай адукацыі імкнуцца развіваць новыя кірункі. Разам з педагогамі юныя аматары дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва асвойваюць карвінг, квілінг, фелтынг, ікебану, танцоры выбіраюць брэйк-данс, хіп-хоп, R’n’B, вакалісты часта змешваюць існуючыя плыні ў пошуку абсалютна новых. А як жа традыцыі? Як жа культурны здабытак нашых продкаў для нас, для будучых пакаленняў? Як зрабіць так, каб перш за ўсё нашы дзеці імкнуліся ведаць сваю ... Падрабязней »

Гісторыя ў ХХІ стагоддзі: лічбавая, асобасная, глыбокая

14—16 лістапада прайшоў 2-і Міжнародны гістарычны хакатон #hack4history. Удзельнікі распрацоўвалі новыя лічбавыя прадукты, якія будуць папулярызаваць памятныя месцы і музеі на тэму Другой сусветнай вайны. Расказваем, якія ідэі гучалі, як яны змяніліся за час работы з ментарамі і хто выйграў. На ўсё — два дні У хакатоне ўдзельнічалі 15 каманд. Сёлета фармат практычна цалкам пераехаў у анлайн. 5 каманд працавалі ... Падрабязней »

90 гадоў па экасцежцы

Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства ў гэтыя дні святкуе 90-годдзе. Да ўрачыстай даты тут быў прымеркаваны шэраг значных падзей, удзельнікамі якіх сталі педагогі і навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі Беларусі і блізкага замежжа, навукоўцы, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншыя. Госці завіталі сюды не толькі павіншаваць юбіляра, але і даведацца пра тыя поспехі, якіх дасягнулі за апошнія гады і навучэнцы ... Падрабязней »