Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

З вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца

Зацікавіць дзяцей народнай творчасцю сёння няпроста. Каб не страціць таго, што маем, папаўняць скарбніцу народнага мастацтва, прадаставіць педагогам пляцоўку для абмену творчымі ідэямі, каб ім натхняцца адно ад аднаго, Міністэрства адукацыі Беларусі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі правялі II Рэспубліканскі педагагічны форум “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і ... Падрабязней »

Каларыт Падняпроўя

Калі мы бываем у замежных вандроўках, заўсёды імкнёмся адчуць каларыт краіны, яе ўнікальнасць. Гэта і нацыянальная кухня, і архітэктурная спадчына, і асабліва нацыянальная культурная аўтэнтыка. Мы доўга потым захоўваем у памяці мелодыі бразільскага агога ці жвавага індыйскага сітара, з задавальненнем носім сукенкі з усходнімі ўзорамі, а на сцяне ў нас галоўнае месца займае афрыканская маска ці кітайскі веер. А чым ... Падрабязней »

У віхуры танца з “мацейкамі”

Танцы для чалавека — неад’емная частка жыцця. Нават тыя, хто не любіць танцаваць, рана ці позна знаходзяць тую песню, пад якую нага пачынае адстукваць такт. Танец дапамагае раскрыцца, зразумець сябе, упусціць у жыццё новы вопыт і эмоцыі. Нашы продкі таксама любілі аддацца гэтаму занятку. Праўда, тады танцы былі іншыя. Людзі збіраліся, хтосьці казаў: “Ну, а зараз Лявоніху!”, і пачыналася штосьці асаблівае. Ды ... Падрабязней »

Маленькі горад — вялікія людзі

У канцы верасня ў Беларусі прайшоў нацыянальны этап адбору на World Robot Olympiad. Два навучэнцы гімназіі-інтэрната Мядзела ў старшай узроставай групе паказалі сябе найбольш прафесійна, чым заслужылі 1-е месца і пуцёўку ў заключны раўнд алімпіяды. У складзе беларускай зборнай з 8 па 10 лістапада ў венгерскім Дзьёры хлопцы будуць змагацца за сусветнае званне чэмпіёнаў. Хто з імі займаецца, як праходзіць падрыхтоўка да ... Падрабязней »

Ад чытання класікаў — да медыяпісьменнасці

Калі гутарка заходзіць пра сучасных школьнікаў, асабліва балючая тэма для педагогаў і бацькоў — гэта чытанне. Неаднойчы чула ад знаёмых настаўнікаў меркаванне, што дзеці не чытаюць зусім, а калі чытаюць, то не тое. Нават калі прапанаваць ім вартыя ўвагі кнігі класікаў, дзеці не ўнікаюць у змест гэтых твораў. Так і ўзнікла ідэя абмеркаваць, як насамрэч цяпер чытаюць падлеткі, як настаўнік ... Падрабязней »

Партал для валанцёраў

У нашай рубрыцы мы неаднаразова абмяркоўвалі важнасць стажыровак і валанцёрскіх праектаў. Яны даюць падлеткам магчымасць яшчэ падчас навучання ў школе ўбачыць знутры пэўную прафесію і прымераць яе на сябе, каб пасля зрабіць больш свядомы жыццёвы выбар. Пра важнасць такіх магчымасцей ведае і Валерыя АМЯЛЮСІК, аўтар праекта teenjob. by. Разам з іншымі валанцёрамі яна стварыла пляцоўку, дзе падлеткі могуць знайсці стажыроўкі ў ... Падрабязней »

Абяцанне салдата

Былыя франтавікі, партызаны, удзельнікі і сведкі Вялікай Айчыннай вайны, на жаль, імкліва адыходзяць ад нас. Сёння кожная сустрэча з такімі людзьмі — незабыўная, на вагу золата. У пачатку кастрычніка вучні Пагародзенскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна сустрэліся з Уладзімірам Іосіфавічам і Леанілай Ігнацьеўнай Мармыш. Гэтым людзям ёсць што расказаць маладому пакаленню, ёсць чым падзяліцца. Уладзімір Іосіфавіч нарадзіўся ў 1924 го­дзе ў вёсцы ... Падрабязней »

Мы кажам “Так!” дзіцячай мары

Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі — адна з найбуйнейшых устаноў дадатковай адукацыі нашай краіны. Больш за 800 аб’яднанняў па інтарэсах адчыняюць кожны верасень свае дзверы для звыш 8 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак, юнакоў і дзяўчат сталіцы і наваколля. Сёлета палац адзначыць сваё 55-годдзе. Якім будзе юбілейны навучальны сезон, чым установа парадуе новых і здзівіць даўніх сяброў, стала відавочна для сотняў ... Падрабязней »

Піянерыя: насустрач інтарэсам

Увайшоў у прывычны рытм новы навучальны год, і дзеці, засумаваўшы за лета па школе, чакаюць не столькі новых тэарэм і правіл, колькі насычанага пасляўрочнага адпачынку. Пра тое, чым будзе напоўнена атмасфера школьных стадыёнаў, актавых залаў і пакояў дзіцячых арганізацый, чым будуць адметныя дні тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак — піянераў Беларусі, і пойдзе наша сённяшняя гутарка. Каб зверыць свае гадзіннікі, піянерважатыя ... Падрабязней »

Замест класікі — японскі варыянт

Ці чулі вы калі-небудзь пра сёгі? Шчыра кажучы, я і сама зусім нядаўна пазнаёмілася з гэтым відам спорту. Між іншым ён незаслужана мае не вельмі вялікую папулярнасць сярод беларусаў. Выпраўляем! Сёгі? Гэта звязана з Японіяй? Менавіта так. Можна ска­заць, гэта японскія шахматы. Свае карані яны бяруць ад гульні чатуранга, якая нарадзілася ў іран­скім Абадане. Аматары завезлі яе ў Еўропу, дзе ... Падрабязней »