Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Школьны лагер у сацсетках

Пакаленне Z праводзіць больш часу, чым калі-небудзь раней, на мабільных і вэб-платформах, таму летнія лагеры, у тым ліку прышкольныя, могуць выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі ў якасці свайго саюзніка, каб заставацца на сувязі і падтрымліваць камунікацыю з дзецьмі на працягу ўсяго года. На аснове вопыту сярэдняй школы № 26 Гродна я падрыхтавала спіс з пяці лепшых спосабаў выкарыстання сацыяльных сетак для летніх ... Падрабязней »

Першы раз у “зялёны клас”

У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Надзея” прайшла першая ў Беларусі летняя экалагічная змена ў рамках праекта “Зялёныя школы”. Першапраходцамі сталі 150 чалавек — 140 дзяцей і 10 педагогаў з устаноў адукацыі, якія маюць статус “зялёная школа” або ажыццяўляюць дзейнасць па рэалізацыі адукацыйнага экалагічнага праекта “Зялёныя школы”. У дзень адкрытых дзвярэй у лагеры прайшло адкрыццё “зялёнага класа”, куды былі запрошаны адміністрацыя Вілейскага ... Падрабязней »

Свята дружбы, дзяцінства і запалу

19 мая ў Беларусі будзе адзначацца Дзень піянерскай дружбы. Учора і сёння Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя пачала яго святкаванне, запрасіўшы на галоўныя мерапрыемствы ў Мінск больш за 130 піянераў, акцябрат і піянерважатых з усіх куточкаў Беларусі. Далучыліся да свята і замежныя госці — прадстаўнікі дзіцячых арганізацый з Расіі і Казахстана. Праграма піянерскага свята насычаная. Адна з самых чаканых па­дзей учарашняга ... Падрабязней »

Не будзь пасажырам — паспрабуй паруліць

Мабыць, у гэтым закліку і схавана сутнасць таленавітага педагога-арганізатара, галоўная задача якога — навучыць дзяцей не плыць па цячэнні, а самому выбіраць свой курс, не адседжвацца ў глядзельнай зале, а быць ініцыятарам свята. Як стаць запальнічкай дзіцячых талентаў? Як самому не заставацца на месцы? Як натхняць дзяцей напаўняць сваё жыццё рухам? Як дапамагчы ім самім зрабіць цікавым кожны свой дзень? ... Падрабязней »

Заўсёды ў руху

Самыя неабыякавыя, эмацыянальныя, творчыя, адкрытыя настаўнікі — гэта… Філолагі? У значнай ступені. Географы? Магчыма. Матэматыкі? Цалкам верагодна. Найбольш правільны і поўны адказ — настаўнікі фізічнай культуры і спорту. Упэўнімся? Сёння, 18 мая, у Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту, сваіх калег павіншуюць Алег Аляксеевіч Воінаў і Надзея Аляксееўна Елькіна з сярэдняй школы № 209 Мінска. Сустрэцца з Алегам Аляксеевічам і ... Падрабязней »

Жывы семінар у рэжыме анлайн

З кожным новым пакаленнем дзяцей расце і новае пакаленне бацькоў. Сучасныя мамы і таты прывыклі штодзень выкарыстоўваць інтэрнэт-тэхналогіі не толькі ў сваёй прафесійнай дзейнасці, але і ў штодзённых зносінах. Я задумалася пра тое, як з дапамогай камп’ютара і інтэрнэту зрабіць школу адкрытай для бацькоў. Што такое вэбінар На бацькоўскія сходы і індывідуальныя кансультацыі прыхо­дзяць не ўсе бацькі. Так адбываецца не ... Падрабязней »

Робататэхніка ў Светлагорску

Сёння адукацыйная робататэхнічная платформа LEGO Mindstorms Education EV3 з’яўляецца несумненным лідарам адукацыйнай робататэхнікі. Наборы LEGO дапамагаюць вывучаць інфарматыку, фізіку, інжынерыю, матэматыку, а таксама робяць працэс вывучэння прадметаў больш цікавым і матывацыйным. Таксама  LEGO — гэта моцны алімпіядны рух, конкурсы сусветнага ўзроўню і мноства рэгіянальных спаборніцтваў па робататэхніцы. Педагагічны калектыў камп’ю­тарнага цэнтра марыў аб занятках робататэхнікай. Ідэя ажыццявілася дзякуючы дырэктару па развіцці ... Падрабязней »

Праваднікі віртуальных вагонаў

Ці задумваліся вы аб тым, колькі каштуе вагон? Самы звычайны пасажырскі вагон, у якім праваднікі робяць гарбату ў шклянках з металічнымі падшклянкамі і раздаюць утульныя коўдры. У Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы чыгуначнага транспарту імя Я.П.Юшкевіча доўга думалі пра магчымасць набыць вагон. Праблема ў тым, што падчас заняткаў вучні бачаць яго толькі на малюнках у падручніках і друкаваных схемах. Таму могуць толькі ўяўляць, ... Падрабязней »

Нават Іkea пазайздросціць!

Да ўрокаў працоўнага навучання школьнікі часта ставяцца несур’ёзна: рыхтавацца да экзаменаў па гэтым прадмеце не трэба, дамашняга задання амаль няма, прадмет даецца лёгка. Але менавіта працоўнае навучанне дакладна спатрэбіцца кожнаму ў дарослым жыцці. І хочацца, каб выпускнікі ўмелі не толькі забіць цвік, але і зрабіць сваімі рукамі простыя, але карысныя вырабы. — Зараз у модзе handmade, — гаворыць настаўніца інфарматыкі сярэдняй школы ... Падрабязней »

Будзь стыльным! Будзь сабой!

Чарговы раз “Млын моды” раскруціў свае лопасці, каб абдаць, быццам веерам, свежым водарам творчасці, свабоды  і маладосці. 78 дызайнераў, 66 калекцый, каля 500 касцюмаў, больш за 200 мадэлей, замежныя куцюр’е і сотні гледачоў — фінал XXVIII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды” быў феерычным. Традыцыйна гэты фэст ствараецца намаганнямі супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі Беларусі і Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей ... Падрабязней »