Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Лясныя клопаты

Для кожнага старшакласніка вясновыя дні поўныя турбот, бо трэба годна скончыць школу, здаць экзамены, падрыхтаваць выпускны вечар. Але самае галоўнае — не памыліцца, выбраўшы для сябе прафесію, і паспяхова здаць уступныя іспыты. Нехта вывучае рэйтынг самых запатрабаваных прафесій, заробкі ў розных сферах, прахадныя балы ў навучальныя ўстановы. А, напрыклад, у Драчкаўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Смалявіцкага раёна многія вызначаюцца ... Падрабязней »

Перадаць нашчадкам

Маршруты экспедыцый і падарожжаў даследчыкаў мінулага са Слабадскога дзіцячага сада — сярэдняй школы Лепельскага раёна пралягаюць па адметных мясцінах роднай вёскі і яе ваколіц. Неабыякавыя да гісторыі хлопчыкі і дзяўчынкі адкрываюць для сябе таямніцы тысячагадовай даўніны і блізкай гісторыі. Цікавасць да мінулага, пачутыя легенды і паданні клічуць у дарогу няўрымслівых сяброў краязнаўчага аб’яднання па інтарэсах “Нашчадкі”. Валанцёрская праца ля старой ... Падрабязней »

А вакол прыгажосць

Ты малое дзіця, басанож бяжыш праз летняе поле, і твае вочы бясконца чапляюцца за прыгажосць палявых кветак. Васількі, рагулькі, рамонкі выглядаюць з залацістых каласоў, быццам хочуць табе ўсміхнуцца, парадаваць цябе сваімі яскравымі фарбамі і задаць вясёлы настрой на ўвесь дзень. Гэтая карціна майго вясковага дзяцінства захавалася на ўсё жыццё і адразу ж усплыла, выбралася на паверхню з хованкі ўспамінаў, як ... Падрабязней »

Зробім горад дружалюбным

Яшчэ не так даўно большасць людзей, пачуўшы слова “парламентарый”, уяўляла сталага чалавека ў строгім касцюме і са скураным партфелем у руцэ. У апошнія гады гэты стэрэатып паціху сціраецца, у тым ліку і дзякуючы ініцыятыве ЮНІСЕФ “Горад, дружалюбны да дзяцей”. Сёння, каб зрабіць свой горад лепшым, дзецям не трэба чакаць сталасці, неабавязкова і мяняць любімыя джынсы на касцюм, а рукзак — ... Падрабязней »

Першы крок у навуку

Сёння юныя эколагі Беларусі заявілі пра сябе надта гучна: заваёўваюць высокія ўзнагароды на конкурсах і алімпіядах эколага-біялагічнага профілю, актыўна робяць свае адкрыцці і вынаходкі, клапоцяцца пра родную прыроду. На жаль, часта, як толькі сціхаюць фанфары ў іх гонар, маладыя людзі губляюцца, іх даследаванні адкладвае або ўвогуле спыняе вучоба ў вышэйшых навучальных установах, нярэдка зусім не экалагічнага профілю. Так, бегучы ў ... Падрабязней »

Добрыя традыцыі

Беларуская зямля мае багатыя праваслаўныя традыцыі. Каб вучні і настаўнікі маглі бліжэй з імі азнаёміцца, на базе сярэдняй школы № 12 Жлобіна быў адкрыты музей гісторыі праваслаўя. Работа па фарміраванні экспазіцыі аб’яднала святароў і настаўнікаў, навучэнцаў і бацькоў. Актыўны ўдзел у зборы экспанатаў прынялі жыхары горада і раёна. Так, з вёскі Радушы падарылі праваслаўны малітоўнік, якому не менш за 350 ... Падрабязней »

Мая святыня

У сучасным грамадстве праблема выхавання стаіць як ніколі востра, бо сёння мы перажываем самы страшны з дэфіцытаў — дэфіцыт дабра. Гэта асабліва балюча адлюстроўваецца на маладым пакаленні, таму што дзеці — гэта будучыня нашай краіны. І якой будзе гэтая будучыня, залежыць ад нас. Гэтыя праблемы і падштурхнулі мяне да стварэння праекта па духоўна-маральным выхаванні “Мая святыня”. Наша асноўная задача — ... Падрабязней »

Аўтамадэльная дружная сям’я

Самымі зацікаўленымі, актыўнымі і дзейснымі памочнікамі для педагогаў з’яўляюцца бацькі. Асабліва для педагогаў дадатковай адукацыі. Канечне, ёсць такія, хто запісвае сына або дачку ў гурток, каб, як кажуць, збыць на некалькі гадзін і заняцца ў гэты час асабістымі справамі. Аднак такі нумар не праходзіць у аб’яднаннях “Пачатковае аўтамадэляванне” і “Радыёкіруемыя аўтамадэлі” Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. У кабінеце аўтамадэлявання ... Падрабязней »

Лёгкіх скачкоў!

Маштабнае яркае свята лёгкай атлетыкі прайшло напярэдадні Новага года. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры прымаў на лёгкаатлетычным манежы фіналістаў спартыўна-масавага рэспубліканскага праекта “300 талентаў для каралевы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія вучацца ў 2—4 класах, прыехалі з усіх куточкаў краіны, каб паказаць свае таленты для каралевы спорту, яе вялікасці лёгкай атлетыкі. Сярод прызёраў — навучэнцы Вішоўскай сярэдняй школы Бялыніцкага раёна. У ... Падрабязней »

Гліняныя дзівосы са “Святліцы”

Зімовыя вечары падаюцца доўгімі толькі тым, каму няма чым заняцца. У хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ледзь не штовечар спяшаюцца ў Старадарожскі цэнтр дзіцячай творчасці “Святліца” імя І.Н.Стасевіча, такой праблемы няма. Асабліва рады вольнаму ад іншых заняткаў часу больш за 50 выхаванцаў дзіцячай студыі па кераміцы “Гліняныя дзівосы”, якой кіруе Вольга Аляксандраўна Поршнева. Палюбі кераміку замалада Гэта той выпадак, калі хлопчыкі ... Падрабязней »