Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Дэталёвае мастацтва

Слова “хэндмэйд” сёння блізкае, напэўна, кожнаму. Стварэнне вырабаў сваімі рукамі стала любімым заняткам для многіх. Вышыўка, вязанне, дэкупаж, карвінг, мноства відаў роспісу, стварэнне біжутэрыі і аксесуараў, унікальных элементаў гардэроба — пералічыць усё складана. Наталля Грэбень, педагог дадатковай адукацыі, таксама прыхільніца ручной творчасці, але ў асаблівым яе разуменні. У яе руках не ўбачыш пяльцаў і іголкі, каляровых стужак і нітак, бліскучых ... Падрабязней »

Развіваць дзяцей, развівацца самому

Аляксандр Пятровіч Строкач прыйшоў у сістэму дадатковай адукацыі 8 гадоў назад і пакідаць яе не збіраецца. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С.Пушкіна малады педагог быў накіраваны на работу ў Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, дзе сёння загадвае аддзелам краязнаўства. — Геаграфіяй і гісторыяй цікавіўся яшчэ са школьных гадоў, — прызнаецца Аляксандр Пятровіч. — Наведваў адпаведныя ... Падрабязней »

УТэме фестывалю

Год назад у Мінску і ў інтэрнэт-прасторы ўпершыню застракацелі афішы гарадскога фестывалю маладзёжнай культуры “УТэме”. За год гэтыя сустрэчы набылі аб’яднаўшы сотні ўдзельнікаў і гледачоў. Пра тое, як удалося падхапіць маладзёжную хвалю, аб’яднаць самую творчую катэгорыю горада, мы даведваемся ў ініцыятара фестывалю культарганізатара Мінскага гарадскога палаца дзяцей і моладзі Ганны Васільеўны Кункевіч. Арыентуючыся на моладзь Тэма вольнага часу моладзі хвалявала ... Падрабязней »

Хачу яшчэ, або Як олтушскія турысты па Маларыцкім раёне падарожнічалі

У летні час многія едуць адпачываць за мяжу, туды, дзе мора і пясок, дзе спёка круглыя суткі. Але чамусьці ўсе забываюць пра такі выдатны від адпачынку, як пешы паход. Ці то людзям сапраўды гэта нецікава, ці то яны яшчэ ніводнага разу не адважыліся апрабаваць на сабе шматлікія кіламетровыя дыстанцыі з рукзакамі на плячах, з наступным прывалам і адпачынкам ля вогнішча. ... Падрабязней »

Кемлівыя могуць жыць без інтэрнэту!

Калі ногі наліваюцца цяжарам, а дыханне перахапіла, “стрэльбішча” падаецца пачынаючаму біятланісту магчымасцю зрабіць удых. Аднак не час думаць пра дыханне, бо трэнер на “агнявым рубяжы” з самым сур’ёзным выглядам патрабуе адказаць на пытанне, хто напісаў казку пра Пінокіа… Асноўная “зброя”, якая выкарыстоўваецца ў інтэлектуальным біятлоне, — эрудыцыя і ўменне сканцэнтравацца, нягледзячы ні на што. Дзіцячы аздараўленчы лагер “Спадарожнік”, які месціцца ... Падрабязней »

ЭЛЕМЕНТАрна, Ватсан…

Фізіку і хімію можна любіць, а можна не любіць. Дакладней, разумець ці не разумець. Затое ўсе без выключэння школьнікі любяць рэдкія, але відовішчныя доследы падчас вывучэння новых тэм ці лабараторных работ з каляровымі прабіркамі, воблакамі дыму, штучнымі выбухамі і іншымі рэчамі, якія больш нагадваюць фокусы. Гэтых момантаў чакаюць абсалютна ўсе:“Вось бы ўсе такія ўрокі былі!” Такія мары, нарэшце, сталі рэальнасцю. ... Падрабязней »

Сцэна для жыцця

Яшчэ пару дзесяцігоддзяў назад многія дзеці марылі стаць акцёрамі, асабліва дзяўчаты. Аднак, вырастаючы, амаль усе яны выбіралі зусім іншыя прафесіі, а гэтыя мары заставаліся нерэалізаванымі. Але ўсё ж у тых, каму дагэтуль сняцца здымкі і сафіты, сцэна і апладысменты, ёсць шанс убачыць іх і наяве. Мінская школа кінамастацтва ўжо некалькі гадоў адкрывае талент акцёра ва ўсіх жадаючых, незалежна ад іх ... Падрабязней »

З Паднябеснай — у Сінявокую

На флагштоку ў “Зубраняці” побач з беларускім сцягам рэе сцяг Кітайскай Народнай Рэспублікі. У гэтыя дні на беразе Нарачы паўсюль не прывычная беларускаму вуху мова, а кожны супрацоўнік і адпачываючы “Зубраняці” вывучыў кітайскае прывітанне “Ні Хао”. Упершыню ў нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры вітаюць гасцей з Паднябеснай. Сустрэча сяброў і “дзіцячая дыпламатыя” Рэйсам Пекін — Мінск у нашу краіну прыляцелі 46 дзяцей ... Падрабязней »

“Скаўцкае лета-2015”

Ужо добрай традыцыяй сталі летнія сустрэчы беларускіх скаўтаў на беразе Нёмана. У гэтым годзе ў праекце “Скаўцкае лета-2015” узялі ўдзел больш за 600 юнакоў і дзяўчат. Той самы скаўцкі лагер, тыя самыя людзі. Скаўцкае братэрства непарушнае, і чарговая сустрэча з даўнімі сябрамі была як сустрэча са сваякамі, якіх не бачыў доўгі час. За 17 дзён дзвюх змен “Скаўцкага лета-2015” у ... Падрабязней »

Бяры вясло, сядай у байдарку!

Ездзіш у камандзіроўкі, сустракаешся з педагогамі-турыстамі, слухаеш і запісваеш на дыктафон захапляльныя аповеды пра пешыя, веласіпедныя, лыжныя, водныя паходы, потым сабраныя звесткі перапрацоўваеш у чарговы газетны матэрыял… А што, калі самому адправіцца ў паход, напрыклад, водны? Дзіцячыя мары Падобнае пытанне рана ці позна абавязкова павінна было ўзнікнуць. І справа не толькі ў захапляльных аповедах педагогаў-суразмоўцаў. Яшчэ ў дзяцінстве мы з ... Падрабязней »