Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Вучыцца ў навукоўца

Калі педагог вучыць дзіця разумець прыроду, дапамагаць птушкам, упрыгожваць навакольны свет кветкамі, захоўваць рэкі чыстымі — гэта выдатна. Але калі педагог можа стаць для дзіцяці яшчэ і правадніком у свет сапраўднай навукі, гэта яшчэ лепш. Такую магчымасць — вучыцца ў вучонага — маюць навучэнцы Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.  Яўген Дзяржынскі захапіўся энтамалогіяй у 8 класе. Хлопец ... Падрабязней »

Вуліцы Гродна на палотнах

На занятках у педагога дадатковай адукацыі Любові Раманавай заўсёды шмат дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі рознага ўзросту старанна выводзяць тонкім алоўкам контуры будучых малюнкаў, а затым бяруцца за фарбы. Кожны сканцэнтраваны на сваім малюнку, аднак час ад часу ўсе звяртаюцца па дапамогу да педагога. І Любоў Раманава пераходзіць ад мальберта да мальберта, камусьці раіць дабавіць колеру, камусьці — папрацаваць над дэталямі. Яе прафесіянальныя парады ... Падрабязней »

Самі мы пасадзім сад

Жыць у вёсцы, на сваёй зямлі, і купляць садавіну і агародніну лічыць няправільным Віктар Мікалаевіч Шышоў, настаўнік біялогіі і хіміі і сельскагаспадарчай працы Велікадолецкага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя П.У.Броўкі Ушацкага раёна. Калі ён пакінуў пасаду галоўнага агранома і перайшоў працаваць у школу, такога меркавання сталі прытрымлівацца і яго вучні. Гэтая школьная гаспадарка, і асабліва школьны сад, даўно сталі ... Падрабязней »

Прарываючыся скрозь аблокі

Калі спытаць у мужчын старэйшага пакалення, кім яны ў дзяцінстве марылі стаць, як мінімум палова з іх адкажа: лётчыкам ці касманаўтам. Дзмітрыю Скуратаву, педагогу Абласнога цэнтра творчасці Магілёва, пашчасціла здзейсніць сваё жаданне лунаць у небе. Праз акно да мары У 6 гадоў маленькі Дзіма прыйшоў у гэты ж цэнтр у гурток па авіямадэляванні, якім кіраваў Цімафей Ягоравіч Цітоў. Ён і прывіў ... Падрабязней »

Мастацтва радасці

Салодкая вата, чырвоныя крэслы, заміранне сэрца ад трукаў артыстаў, рыжы клоўн і дзіцячы смех… Гэтыя асацыяцыі не мяняюцца з гадамі. Сталеючы, мы радзей пагружаемся ў гэтую атмасферу, але любоў да яе ў нас не праходзіць. Для тых дзяцей, якія хочуць удосталь атрымаць асалоду ад цырка, выпрабаваць уласныя магчымасці, у сталічным Палацы дзяцей і моладзі “Золак” другі год дзейнічае эстрадна-­цыркавая студыя ... Падрабязней »

Кветкавая палітра

Ашыбана, ці асібана, — гэта разнавіднасць фларыстыкі, мастацтва стварэння карцін з высушаных пад прэсам прыродных матэрыялаў: пялёсткаў кветак, лісця, сцёблаў і насення траў. Гэтае мастацтва ўзнікла ў Японіі каля шасцісот гадоў назад, у Еўропе ж гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва быў шырока распаўсюджаны ў віктарыянскую эпоху. У апошнія дзесяцігоддзі ашыбана перажывае другое нараджэнне. У многім гэтаму спрыяе і Вольга Мягкова, педагог дадатковай адукацыі ... Падрабязней »

Прыродныя матывы

Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў назад зроблены сваімі рукамі сувенір ці звязаны світар хутчэй быў сведчаннем татальнага дэфіцыту, і таму рукадзельніцам не заставалася нічога іншага, як ствараць індывідуальныя рэчы сваімі рукамі. Але з таго часу ўсё цалкам змянілася: прамысловасць прапануе столькі ўсяго, што ўся гэтая разнастайнасць нас ужо не радуе. Хочацца акружыць сябе рэчамі з характарам, з уласным стылем. Ужо чвэрць стагоддзя ... Падрабязней »

Погляд з мінулага ў будучыню

Як аддзел тэхнічнай творчасці Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі стаў знакавым месцам у прасторы стымпанку? Ідэя, з якой потым нарадзіўся вялікі праект, узнікла ў педагога аддзела Наталлі Раманавай, кіраўніка аб’яднання па інтарэсах “Майстар і Ко” — яе цяпер у цэнтры напаўжартам-напаўсур’ёзна называюць родапачынальніцай стымпанку. Наталлі Генадзьеўне дасталася ў спадчыну вялікая калекцыя гадзіннікавых механізмаў. І калі яе навучэнец Міраслаў Маркушэўскі ... Падрабязней »

Гэта сапраўды прыдумала моладзь?

Чым здзіўляў сёлетні “ТэхнаІнтэлект” 16—18 сакавіка ў БНТУ прайшоў ХІ Рэспубліканскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі “ТэхнаІнтэлект”. Сёлета на ім прадставілі каля 170 праектаў. Раскажам вам пра частку з іх, бо для ўсіх спатрэбіцца не адзін выпуск газеты. У навуковым таварыстве Vesta Наваельнянскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна мараць вырошчваць афрыканскага сома, якому патрэбна цёплая вада. За паўгода рыба вырастае да 1,5 кілаграма. Улічваючы ... Падрабязней »

Жыццё на скейце

На летняй Алімпіядзе ў Токіа, якая запланавана на канец ліпеня — пачатак жніўня 2021 года, упершыню разыграюць медалі ў скейтбордынгу. Гэта важная падзея, якая адных матывуе займацца больш упарта, а іншых — прызнаць: катанне на дошцы — сур’ёзны спорт. Новы этап Нягледзячы на тое што скейтбордынг у Беларусі пачаў развівацца ў канцы 70-х, свая федэрацыя ў нас з’явілася толькі ў ... Падрабязней »