STEAM–марафон па гісторыі робататэхнікі

Больш як год назад, напрыканцы 2018/2019 навучальнага года, у Дуброўна адкрылася STEAM-акадэмія. Тады ініцыятыўныя педагогі сярэдняй школы № 2 сталі прызёрамі рэспубліканскага конкурсу “Хачу вучыцца ў STEM-класе”. Намаганнямі асацыяцыі “Адукацыя для будучыні” і з падтрымкай кампаніі Gismart – беларуска-брытанскага распрацоўшчыка музычных дадаткаў і гульняў — у школе з’явіўся клас для заняткаў праграмаваннем і робататэхнікай. Сёння я хачу расказаць пра адно ... Падрабязней »

Фестываль, дзе гледачы — акцёры

“Праз тэатр” — праект настаўнікаў з Расіі, які ўжо чатыры гады дапамагае педагогам і школьнікам ствараць тэатральныя каманды і рыхтаваць пастаноўкі ў сваіх установах адукацыі, каб пасля прэзентаваць іх на агульным фестывалі. У чацвёртым сезоне, дзякуючы падтрымцы кампаніі Vizor Games, да праекта далучыліся ўдзельнікі з Беларусі. Свае тэатральныя калектывы сабралі педагогі са школ Мінска, Оршы, Лошніцы Барысаўскага раёна, Негарэлага Дзяржынскага ... Падрабязней »

Прывітанне з Каліфорніі

Праграмісты і дызайнеры з усяго свету штогод назіраюць за адной з самых маштабных ІТ-канферэнцый, дзе, напэўна, самая паспяховая ІТ-кампанія расказвае, якімі смартфоны, планшэты і камп’ютары будуць заўтра. У межах Worldwide Developers Conference кампанія Apple прадстаўляе навінкі тэхнікі, праграмнага забеспячэння і інструментаў для распрацоўшчыкаў. Але нас найбольш цікавіць конкурс Swift Student Challenge, які праходзіць у межах канферэнцыі. Школьнікі і студэнты з усяго ... Падрабязней »

Мы творым ярка!

Упершыню і паспяхова — так можна апісаць лагерную змену ў сталічным Цэнтры тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна “Зорка”. Што ж прапанавалі выхаванцам, як яны гэта ўспрынялі і ці будзе працяг, расказваем ніжэй. Сузор’е дзіцячых усмешак Штогод у цэнтры ў першую летнюю змену працуе лагер, і ўжо даўно ўзнікла ідэя стварыць профільныя атрады. Сёлета яе рэалізавалі. Атрымалася ... Падрабязней »

Сам сабе рэжысёр

Летам асабліва востра стаіць пытанне, чым жа заняць нашых няўрымслівых цікаўных дзяцей. Рэспубліканскі цэнтр прапануе свае варыянты адказаў. У гэтыя дні тут стартуюць адразу некалькі рэспубліканскіх анлайн-праектаў. Не, ніхто не запрашае хлопчыкаў і дзяўчат збірацца па той бок манітора, — ім прапануюць толькі не забывацца ўзяць у сваё лета відэакамеры. “Юныя акадэмікі” — праект на YouTube з та­кой назвай ужо ў самым разгары. ... Падрабязней »

Лета пад крыламі

Тураў ужо даўно горда носіць неафіцыйнае званне птушынай сталіцы. Бадай, больш ні ў адным горадзе Беларусі ўсяго за некалькі кіламетраў ад цэнтральнай плошчы вы не сустрэнеце белую лазараўку, вялікага арляца, паручайніка, марадунку, белашчокую крачку і многія іншыя рэдкія віды чырванакніжнікаў. Падчас сезонных міграцый на Тураўшчыне на адпачынак спыняюцца мільёны пералётных птушак, а многія з іх гняздуюцца тут. Штогадовыя разлівы “Тураўскага ... Падрабязней »

Усе адценні лета ў кропельцы “Крынічкі”

З 1 чэрвеня ў Віцебскай вобласці пачалі работу дзіцячыя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем, а з 15 чэрвеня — загарадныя стацыянарныя з кругласутачным знаходжаннем дзяцей. Першую змену прыняў 15 чэрвеня дзіцячы аздараўленчы лагер “Крынічка” ў філіяле “Івесь” Цэнтра дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. Зараз тут адпачываюць 49 хлопчыкаў і дзяўчынак, у асноўным з райцэнтра і гарадскога пасёлка Падсвілле. Камфортныя і бяспечныя ўмовы ... Падрабязней »

Злавіць абодвух зайцоў

Нарэшце надышоў час, калі людзі на падсвядомым узроўні адчуваюць нейкую расслабленасць. Для настаўнікаў і вучняў яна цалкам слушная, іншым прыйдзецца пачакаць афіцыйнага адпачынку, каб пачаць атрымліваць асалоду на поўную. Вольнага часу шмат, а што з ім рабіць? Як варыянт — пахадзіць на заняткі ў мясцовы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Лета з карысцю Цэнтр творчасці “Эверэст” Магілёва прапаноўвае ўсім жадаючым ... Падрабязней »

Зоркі клічуць

Існуе такая тэорыя, што для дарослых людзей час бяжыць хутчэй, бо яны ўжо шмат чаго ведаюць пра жыццё і іх дні падобныя адзін да аднаго. У дзяцей жа што ні дзень, то новае адкрыццё і адпаведна новыя эмоцыі. Каб гэтае лета не праляцела з хуткасцю баліда Формулы-1 па трасе, Гродзенскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці прапаноўвае шмат варыянтаў сябе заняць. Знайдзі ... Падрабязней »

Лекцыі пра беларускую і сусветную культуру — на новай пляцоўцы

“Беларуская і сусветная гісторыя і культура: глядзець, слухаць, чытаць”, — слоган пляцоўкі Wir.by. Тут беларускія навукоўцы і даследчыкі расказваюць пра гісторыю, лінгвістыку, літаратуру, мастацтва і міфалогію. Што зручна — на сайце публікуюцца не толькі тэкставыя артыкулы, але і падкасты і відэалекцыі. Можна паслухаць у дарозе ці паглядзець за вячэрай, а яшчэ — параіць вучням, выкарыстаць на ўроках і пазакласных занятках. ... Падрабязней »