Хакатон для настаўнікаў, “неканферэнцыя” па прафарыентацыі, стварэнне ўласнага прафарыентацыйнага сайта — гэта толькі частка актыўнасцей, якія запусцілі педагогі сярэдняй школы № 16 Баранавіч за апошнія некалькі гадоў. З 2017 па 2020 гады ў школе праходзіў інавацыйны праект “Увядзенне кампетэнтнасна арыентаванай лічбавай мадэлі прафарыентацыйнай работы як кампанента мабільнай адукацыі”. Дзевяць настаўнікаў-інаватараў спрабавалі новыя для сябе адукацыйныя тэхналогіі, вучыліся працаваць у анлайне. ... Падрабязней »
Не ўказвайце раслінам, як і дзе расці
Ландшафтны дызайн ужо некалькі гадоў запар набірае папулярнасць і сваіх прыхільнікаў. Большасць экалагічных аддзелаў і цэнтраў дзяцей і моладзі Беларусі адкрылі ў сябе гэты кірунак. Першыя вынікі ўжо дэманструюць юныя ландшафтныя дызайнеры, а дзякуючы ўвядзенню намінацый і для педагогаў, тыя дасягаюць і сваіх уласных вышынь. Упершыню ў рэспубліканскім конкурсе ландшафтных праектаў “Дызайн саду” з’явіўся такі педагог-фаварыт. Ірына Барысаўна Зайцава, кіраўнік ... Падрабязней »
Аб’яднаныя кластарам
Ролю метадычнай службы ва ўстанове дадатковай адукацыі складана пераацаніць. Менавіта метадысты ствараюць умовы для раскрыцця магчымасцей, прафесійных інтарэсаў і здольнасцей педагогаў, і менавіта ад іх кампетэнцый залежыць эфектыўнасць выхаваўчай работы ўсёй установы. Каб убачыць, пачуць і паказаць калегам, як і чым жывуць метадычныя службы ўстаноў дадатковай адукацыі краіны, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 20 і 21 мая ў ... Падрабязней »
Гісторыя ў камені
Ведаеце, што такое гнейс, эклагіт, карунд, брэкчыя? Упэўнена, калі вы і здагадаліся, што гэта мінералы і горныя пароды, то наўрад ці ведаеце, як яны выглядаюць, якімі ўласцівасцямі валодаюць і якую карысць чалавеку могуць прынесці. А вось удзельнікі II Рэспубліканскага геалагічнага конкурсу, вынікі якога былі падведзены днямі ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства, пра іх і яшчэ пра сотні іншых мінералаў ... Падрабязней »
Натхненне дораць дзеці
Калі хочаш танцаваць, паспрабуй! Гэтага прынцыпу прытрымліваецца кіраўнік танцавальнага калектыву Non-stop Наталля Янкоўская, таму з ахвотай прымае новых дзяцей да сябе на заняткі. Педагог прапаноўвае выхаванцам цудоўны камплект: раскрыццё асобы, навучанне майстэрству руху, новыя знаёмствы і сяброўскую атмасферу. Танцавальны калектыў Non-stop Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў першую чаргу спецыялізуецца на эстрадным танцы. Праўда, апошнім часам яго хоча пацясніць ... Падрабязней »
Сакрэт ва ўзаемнай цікавасці
Новая праца, новае натхненне, новыя ідэі. Аліна Чарамных менш як год кіруе ўзорнай студыяй эстраднага танца “Нон-стоп”, але ўжо падарыла яе ўдзельнікам шмат незабыўных момантаў. Чым малады спецыяліст заахвочвае дзяцей, расказваем ніжэй. Аліна Чарамных прыехала ў Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі па размеркаванні. Гэта яе родны горад, таму, калі прапанавалі працу менавіта тут, дзяўчына з радасцю пагадзілася. У жніўні ... Падрабязней »
Падысці да справы з розумам
У Баранавічах існуе гарадская ліга інтэлектуальных каманд, якая аб’ядноўвае каманды розных школ. Каардынуе яе работу клуб “Альянс” Палаца дзіцячай творчасці Баранавіч. За 21 год існавання яго кіраўніку Таццяне Кароль удалося пабудаваць не адну моцную каманду і выхаваць яшчэ больш моцных інтэлектуалаў. Саюз эрудытаў У клубе “Альянс” заняткі праходзяць 2 разы на тыдзень для школьнікаў 5—11 класаў. Ёсць тры каманды: 5—7 класы, ... Падрабязней »
Школьнікі будуць праграмаваць дроны
Шмат гадоў назад дроны — беспілотныя лятальныя апараты — здаваліся нечым фантастычным, амаль як НЛА. Цяпер яны дапамагаюць выконваць работу кур’ераў, відэааператараў, ахоўнікаў… І патрэбна ўсё больш спецыялістаў, здольных праектаваць і праграмаваць беспілотнікі. Вучыць гэтаму школьнікаў плануюць у Магілёве. Андрэй Анатольевіч Музараў, педагог сярэдняй школы № 21 Магілёва, прайшоў у паўфінал конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend з ідэяй школы праграмавання “Дронні”. ... Падрабязней »
Шлях “Медыяпілігрыма”
У Капачоўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Мсціслаўскага раёна рэалізуецца рэспубліканскі інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў на аснове стварэння і рэалізацыі турыстычна-краязнаўчых медыяпадарожжаў”. Педагогі бачаць у медыяпадарожжах моцны адукацыйны і выхаваўчы сродак, які дазваляе пазнаёміць школьнікаў з гісторыяй, прыродай і культурай роднага краю, выхоўваць любоў да Радзімы, духоўнасць і маральнасць. Як удзельнік інавацыйнага праекта я пачала работу ... Падрабязней »
STEM–цэнтр для будучых даследчыкаў
Школьнікам не заўсёды лёгка даюцца веды і навыкі ў галіне дакладных навук. У той жа час мы маем вострую патрэбу ў вынаходніках, даследчыках, інаватарах і спецыялістах у сферы IT. Каб дапамагаць у вырашэнні гэтай супярэчнасці, на базе сярэдняй школы № 2 Чавусаў быў створаны раённы STEM-цэнтр у межах мясцовай ініцыятывы “STEM-адукацыя для актывізацыі творчага і інавацыйнага патэнцыялу дзяцей і моладзі Чавускага ... Падрабязней »