Завяршаецца рэспубліканская акцыя “Тыдзень спорту і здароўя”. Па ўсіх рэгіёнах краіны праходзіць шэраг спартыўных мерапрыемстваў. Прыемна, што актыўны ўдзел у іх прымаюць нашы спартсмены-алімпійцы. Напрыканцы акцыі Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў парадаваў нас яшчэ адной навіной: з наступнага года ў Беларусі будзе праводзіцца рэспубліканскі дзіцячы турнір па плаванні на прызы Аляксандры Герасімені. Хто такая Аляксандра Герасіменя, ... Падрабязней »
У рынга станавіся!
Майстар-класы для навучэнскай моладзі і студэнтаў па новых і папулярных спартыўных дысцыплінах прайшлі ў МКСК “Мінск-Арэна” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Тыдзень спорту і здароўя”. Студэнты УВА і навучэнцы ССНУ на пляцоўках МКСК “Мінск-Арэна” змаглі паспрабаваць свае сілы ў новых гульнях — рынга і карфболе, наведаць масавыя мерапрыемствы па бодзібілдынгу, катанні на каньках, спартыўным танцы. Цікавая гульня рынга, якая сумяшчае ў сваіх правілах ... Падрабязней »
Тыдзень для спорту і здароўя
У суботу ў Беларусі пачынае дзеянне рэспубліканская акцыя “Тыдзень спорту і здароўя”. Ужо традыцыйна тэматычны тыдзень праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства адукацыі ў першай палове верасня. Акцыя падтрымана кіраўніцтвам аблвыканкамаў усіх рэгіёнаў краіны. Cёлета ўрачыстае адкрыццё акцыі прымеркавана да святкавання сталічнага Дня горада, яно адбудзецца 8 верасня на пляцоўцы перад Палацам спорту. Плануецца, што цырымонію адкрыцця тыдня спорту і здароўя наведаюць прадстаўнікі ... Падрабязней »
“Гуртковы” тыдзень пачаўся!
Здаецца, толькі паспеў празвінець першы званок абвяшчаючы аб пачатку новага навучальнага года, а ўжо дзеці разам з настаўнікамі сустракаюць новы працоўны тыдзень. Разам з імі пачынаюць навучальны год і ўстановы дадатковай адукацыі, таму першы тыдзень верасня ўжо традыцыйна аб’яўлены тыднем устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. У гэты час школьнікі разам з бацькамі могуць не толькі пазнаёміцца з установамі дадатковай ... Падрабязней »
Краязнаўчая справа ў новым фармаце
Сёння ў агульнаадукацыйных установах краіны праходзяць урокі “Я — грамадзянін Беларусі”, на якіх дзеці знаёмяцца з адметнасцямі, слаўным мінулым роднага краю. Для многіх настаўнікаў і вучняў з 1 верасня пачнецца і чарговы этап удзелу ў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, мерапрыемствы якой, згодна з распараджэннем Міністэрства адукацыі, арганічна ўвойдуць у склад рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я ... Падрабязней »
Амаль як у Версалі
Нядаўна Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Пружанскага райвыканкама Брэсцкай вобласці праводзіла на тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу міжнародны маладзёжны валанцёрскі летнік “Спадчына Сапегаў”. Для юнакоў і дзяўчат, якіх вы бачыце на фотаздымку, гэтае лета было асаблівым: яны адпачывалі ў Версалі. Не, не ў сусветна вядомым французскім. Юных валанцёраў з Беларусі, Украіны, Чэхіі і Швецыі прымалі ... Падрабязней »
Духоўныя святыні Беларусі
Вось і заканчваюцца вялікія летнія канікулы. Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі Бабруйска правёў шмат цікавых спраў для сваіх выхаванцаў: гэта пешыя і водныя паходы, трэніровачныя зборы па турызме, чарговая вахта памяці групы “Абеліск” на Сінявінскіх вышынях пад Ленінградам і маршрут, прысвечаны падзеям 1812 года… Ну, а мы спланавалі вельмі складаную і па форме, і па змесце краязнаўчую экспедыцыю “Духоўныя ... Падрабязней »
Гульня, якая вучыць сябраваць
На гэтых выхадных у Мінску на стадыёне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы прайшоў этап Кубка свету Кубак Беларусі “Белы бусел” па авіямадэльным спорце ў класе мадэляў F-2D “Паветраны бой”. Спаборніцтвы авіямадэлістаў такога ўзроўню былі ўпершыню праведзены ў Рэспубліцы Беларусь. Арганізатарамі міжнародных спаборніцтваў авіямадэлістаў выступілі Міністэрства адукацыі нашай краіны, Рэспубліканскі дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі, Беларускае добраахвотнае ... Падрабязней »
“Футбольныя канікулы”
Учора ў Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя “Футбольныя канікулы-2012”, арганізатарамі якой з’яўляюцца асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола”, Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання навучэнцаў і студэнтаў. Першым футбольны марафон прыняў аздараўленчы лагер “Рамонак”, што каля вёскі Шчаткова Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Пад кіраўніцтвам трэнераў нацыянальных каманд па футболе тут прайшоў сапраўдны футбольны фестываль, у рамках якога былі арганізаваны майстар-класы для пачаткоўцаў, ... Падрабязней »
Думаць не толькі галавой, але і… рукамі
Выхаванцы Дзмітрыя Юр’евіча Мосіна, які кіруе гуртком “Аўтамадэліраванне” ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў, з’яўляюцца аднымі з наймацнейшых у сваім відзе спорту, не першы год яны складаюць самую сур’ёзную канкурэнцыю тым, хто жадае пазмагацца за перамогу. У прафесійных колах, кажуць, ужо затаілі на педагога крыўду, маўляў, пакіньце шанс і другім… Аднак і ў гэтым годзе каманда РЦТТН стала першай у ... Падрабязней »