Author Archives: Илья

Чараўнікі мяча

У гэтыя дні мы ўважліва сочым за падзеямі чэмпіянату свету па футболе, з захапленнем назіраем, як куміры мільёнаў паказваюць сваё майстэрства, як абыгрываюць апанентаў, даюць ювелірныя пасы, як б’юць па варотах то галавой, то нагой, то ў скачку праз сябе. Кожны аматар гульні № 1 марыць гэтак жа віртуозна валодаць мячом. Аднак ёсць хлопцы і дзяўчаты, гледзячы на якіх нават ... Падрабязней »

Свята гальштукавага колеру

Амаль стагоддзе 19 мая асацыіруецца з піянерскім гальштукам. Гэты сімвал і сёння звязвае піянераў розных пакаленняў нябачнымі ніткамі сяброўства. Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае 19 мая Дзень піянерскай дружбы. Сёлета падрыхтавана насычаная святочная праграма ва ўсіх рэгіёнах краіны. Так, для Мінскай вобласці свята піянерскай дружбы “Раўненне на піянерыю!” прайшло ў чацвер на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Курган Славы” і аб’яднала каля ... Падрабязней »

Дарогамі памяці

З 2016 года ва ўстановах адукацыі краіны праходзіла рэспубліканская акцыя “Мы гэтай памяці верныя”, у рамках якой навучэнцы і педагогі даследавалі жыццёвы, баявы і працоўны шлях удзельнікаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку сваякоў, вывучалі гісторыю населеных пунктаў, спаленых у гады ліхалецця, стваралі відэаролікі пра ваеннае мінулае малой радзімы. 10 мая ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшло ... Падрабязней »

Аб’ядноўваючы навуковыя інтарэсы

Заўсёды, калі я бываю на конкурсах, заўважаю, што для ўстановы адукацыі вялікае значэнне мае прыналежнасць да іх пераможцаў. Школы і ўстановы дадатковай адукацыі, у якіх дзіця займаецца, імкнуцца прыпісаць іх узнагароды сабе, думаючы толькі пра тое, як павысіць свой рэйтынг. Каб зняць гэтую канкурэнцыю, Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі стварыў навуковае таварыства навучэнцаў, якое расстаўляе іншыя акцэнты ў арганізацыі ... Падрабязней »

Каб мары здзяйсняліся

Параалімпійскі спорт набірае абароты. На кожнай Параалімпіядзе нашы спартсмены заваёўваюць цэлы россып медалёў. Не сталі выключэннем і нядаўнія зімовыя старты ў Пхёнчхане. Па выніках Параалімпіяды беларусы занялі 8-е агульнакаманднае месца, заваяваўшы 12 медалёў, 4 з якіх на ліку сённяшняга магістранта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Юрыя Голуба. Сапраўднае ток-шоу прайшло на мінулым тыдні ў родным універсітэце чэмпіёна: рэктарат, ... Падрабязней »

10 крокаў да чыстых рэк

У Беларусі завяршылася інфармацыйная кампанія “Рэкі без фасфатаў”, ініцыятарам правядзення якой стаў Цэнтр экалагічных рашэнняў пры падтрымцы кааліцыі “Чыстая Балтыка”. На працягу трох месяцаў настаўнікі па ўсёй Беларусі расказвалі пра шкоду фасфатаў і ў творчым фармаце ўключалі вучняў і мясцовых жыхароў у праблему забруджвання вадаёмаў. Бытавая хімія, да якой адносяць мыйныя і касметычныя сродкі, узначальвае спіс нашай штодзённай неабходнасці. Але ... Падрабязней »

Ствараем побач прыгажосць

Не сакрэт, што практычна любая дзейнасць чалавека звязана з навакольным светам. Чалавек — гэта частка прыроды, і вельмі важна фарміраваць у дзяцей беражлівае да яе стаўленне, любіць тое, што нас акружае, ствараць прыгажосць вакол сябе. На базе Студзёнкаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Сенненскага раёна з пачатку бягучага навучальнага года рэалізуецца раённы інавацыйны праект “Экалагічнае выхаванне праз рэалізацыю напрамкаў выхаваўчай ... Падрабязней »

Смартфон пад замком

Барацьба паміж школай і мабільным тэлефонам за ўвагу вучняў ідзе не першы год. Школьныя статуты абмяжоўваюць карыстанне смартфонамі, старшакласнікі са сваімі дэвайсамі, як з цыгарэтамі, хаваюцца па кутках, бацькі не могуць адмовіць у куплянні апошняй мадэлі, а пасля скардзяцца, што дзіця не бачыць нічога, акрамя экрана. У красавіку інтэрнэт загаварыў пра новы крок у нялёгкім змаганні: маўляў, адна з мінскіх ... Падрабязней »

Падарожжа з сям’ёй

Традыцыйна напярэдадні Дня сям’і ў Свіслацкім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры Гродзенскай вобласці праводзіцца сустрэча прыёмных сем’яў. У гэтым годзе свята праходзіла ў форме “вясновага падарожжа”. У гарадскім парку імя В.Тышкевіча сабраліся прыёмныя бацькі са сваімі падапечнымі. У іх адрас прагучалі цёплыя словы ад галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму Свіслацкага райвыканкама Г.В.Жаркевіч. Дзяцей і прыёмных бацькоў чакала сапраўднае вясновае падарожжа ... Падрабязней »

Акно ў свет дзіцяці

Выхаванне дзіцяці — найважнейшая і адна з самых няпростых задач. З першых крокаў і да паўналецця па крупінках закладваюцца каштоўнасці, фарміруецца характар і адносіны да жыцця, людзей, наваколля. І на гэтых першых прыступках станаўлення чалавека галоўная роля належыць бацькам і настаўнікам. Атрымліваецца, што ў сям’і і школы агульныя мэты і задачы, агульная місія. Бераг і мора Наконт гэтага вельмі добра ... Падрабязней »