У мінулую суботу па-восеньску задуменную цішыню аздараўленча-адукацыйнага цэнтра “Лідар”, што пад Мінскам, парушылі больш за 100 валанцёраў Рэспубліканскай маладзёжнай грамадскай арганізацыі “Ліга добраахвотнай працы моладзі”. Таму тут па-летняму плавіўся асфальт, пякло сонца, музыка набірала біт, і, здавалася, быў нават чуваць шум мора. Family fest стаў фінальным акордам сёлетняга геленджыкскага сезона студэнцкага валанцёрскага атрада “Resпубліка”. Творчы ўік-энд сёлета аб’яднаў не толькі ... Падрабязней »
Пачатковае мадэляванне
Пачатковае тэхнічнае мадэляванне — цікавы і даступны від дзейнасці. Ён прадугледжвае стварэнне дзецьмі макетаў і мадэлей тэхнічных аб’ектаў самай простай канструкцыі, узбагачае малодшых школьнікаў агульнатэхнічнымі ведамі, уменнямі і дае магчымасць развіцця іх творчых здольнасцей. У Горацкім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі юныя мадэлісты ўвасабляюць мару ў рэальнасць, ствараюць свае першыя мадэлі тэхнікі. Нават далёкі ад тэхнікі чалавек, трапляючы ў ... Падрабязней »
Сустрэча праз 85 гадоў
У калейдаскопе дзён не заўсёды хапае часу, каб спыніцца і ўсвядоміць асаблівасць нейкага імгнення. Так здарылася, што жыхары Новадзявяткавіч Слонімскага раёна, школьнікі і настаўнікі сталі сведкамі важнай падзеі — сустрэчы з графам Альфрэдам Слізнем, сынам апошняга ўладальніка нашай мясцовасці са славутага роду, адзіным яго нашчадкам. Пан Альфрэд прыехаў да нас з дачкой і трыма ўнукамі, каб праз 85 гадоў наведаць ... Падрабязней »
Агульная выхаваўчая прастора
Удзельнікі V З’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД падчас пленарных пасяджэнняў, работы секцый абмяркоўвалі разнастайны спектр пытанняў развіцця нацыянальных сістэм адукацыі, функцыянавання агульнай адукацыйнай прасторы СНД. Адной з самых шматлікіх была секцыя, прысвечаная новым падыходам у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і арганізацыі выхавання ў адукацыйных арганізацыях краін СНД. Праходзіла секцыя на базе Дзіцячай рэспубліканскай інжынерна-тэхнічнай ... Падрабязней »
Медыяпраекты ад моладзі Светлагорска
12 кастрычніка ў Светлагорску завяршыла сваю работу медыяшкола. Вучні — маладыя людзі ад 16 да 25 гадоў — прэзентавалі праекты, падрыхтаваныя за месяц. А мы паглядзелі, што хвалюе моладзь і якія ідэі яна прапануе. У жніўні будучыя вучні школы — у асноўным школьнікі і маладыя прадстаўнікі творчых прафесій — запоўнілі заяўкі. Самых зацікаўленых запрасілі на 7 лекцый і семінараў ад ... Падрабязней »
Вандроўкі па офісах і бізнес са школьнай парты
Руслан Касцевіч, вучань Лядзенскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Чэрвеньскага раёна, — яркі прадстаўнік новага пакалення. У 14 гадоў юнак запусціў свой першы праект, пачаў свядома працаваць над асабістым брэндам і рыхтавацца да бліскучай бізнес-кар’еры. Кар’ера Руслана стартавала ў школьнай бізнес-кампаніі “Грашовае дрэва”, дзе ён з маркетолага хутка дарос да кіраўніка праекта. Паралельна школьнік наведваў цэнтр развіцця міжнароднага прадпрымальніцтва пры ... Падрабязней »
Сучасная бібліятэка: гаманіць не забаронена!
Для сучасных чытачоў існуюць анлайн-бібліятэкі, электронныя кнігі, бясконцы кантэнт у блогах і СМІ. Таму ў дзяцей і падлеткаў усё менш прычын ісці ў звычайную бібліятэку па папяровую кнігу. Ды пакуль адны прарочаць свет без бібліятэк, іншыя пераасэнсоўваюць іх ролю ў жыцці новага пакалення, шукаюць спосабы заставацца актуальнымі і карыснымі. Што атрымліваецца, расказваюць супрацоўнікі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Баранавіч. У ЦБС уваходзіць ... Падрабязней »
Сонца на сукенцы
“Вазьмі простую саломку…” — менавіта так называлася невялічкая кніжка, якую купіла Таццяна Крывянкова, тады — навучэнка Гомельскага вучылішча бытавога абслугоўвання. Купіла і паставіла на паліцу на цэлых 10 гадоў. А ўзяла яна гэтую кніжку, а з ёй і саломку, толькі калі збіралася адкрыць гурток у Жлобінскім гарадскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Эўрыка”. І вось ужо 20 гадоў жанчына ні ... Падрабязней »
Рэалізаваць сябе
Рэспубліканскі тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, які па традыцыі праходзіць у пачатку верасня, быў надзвычай насычаным. Значныя падзеі адбыліся не толькі ў сталіцы, дзе на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшла прадстаўнічая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Выхаваўчы патэнцыял устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: вопыт, праблемы, перспектывы” і дзе з нагоды афіцыйнага адкрыцця тыдня ў Верхнім ... Падрабязней »
Дадатковая адукацыя: курс на мабільнасць
Пакуль цэнтры дадатковай адукацыі раскрывалі свае дзверы для новых навучэнцаў, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адчыніў свае дзверы для іх педагогаў. Каб падвесці вынікі мінулага навучальнага года і намеціць планы на новы, на міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Выхаваўчы патэнцыял устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: вопыт, праблемы, перспектывы” сабраліся педагогі і кіраўнікі ўстаноў адукацыі з усёй Беларусі, а таксама ... Падрабязней »