У Аляксандра Глінскага — таксама свой гурток па кіберспорце. Але педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна вырашыў прысвяціць яго канкрэтнай гульні — Hearthstone. “Дзецям заўсёды цікава пагуляць, таму ініцыятыва стварыць гурток ішла і ад іх, і ад мяне, — прыгадвае педагог. — Мы спыніліся на Hearthstone, бо нашы камп’ютары не для ўсяго падыдуць. У сваім сегменце гэта самая ... Падрабязней »
Архів тега: Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі
Злавіць абодвух зайцоў
Нарэшце надышоў час, калі людзі на падсвядомым узроўні адчуваюць нейкую расслабленасць. Для настаўнікаў і вучняў яна цалкам слушная, іншым прыйдзецца пачакаць афіцыйнага адпачынку, каб пачаць атрымліваць асалоду на поўную. Вольнага часу шмат, а што з ім рабіць? Як варыянт — пахадзіць на заняткі ў мясцовы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Лета з карысцю Цэнтр творчасці “Эверэст” Магілёва прапаноўвае ўсім жадаючым ... Падрабязней »
Інавацыі ў фарбах
Усе дзеці любяць маляваць. Але маляванне алоўкам, пэндзлем патрабуе высокага ўзроўню валодання тэхнікай, сфарміраваных навыкаў і прыёмаў, асвойваць якія часам, асабліва пасля напружанага школьнага дня, малодшым дзецям даволі складана. Акрамя таго, часта няспеласць гэтых навыкаў хутка адварочвае юнага творцу ад мальберта, бо яго малюнак атрымліваецца няправільным, не такім, якім ён яго ўяўляў. Святлана Шыпілава, педагог дадатковай адукацыі, загадчык студыі выяўленчага ... Падрабязней »
А вакол прыгажосць
Ты малое дзіця, басанож бяжыш праз летняе поле, і твае вочы бясконца чапляюцца за прыгажосць палявых кветак. Васількі, рагулькі, рамонкі выглядаюць з залацістых каласоў, быццам хочуць табе ўсміхнуцца, парадаваць цябе сваімі яскравымі фарбамі і задаць вясёлы настрой на ўвесь дзень. Гэтая карціна майго вясковага дзяцінства захавалася на ўсё жыццё і адразу ж усплыла, выбралася на паверхню з хованкі ўспамінаў, як ... Падрабязней »
Выхавальнікі прыгажосці
Кожны цэнтр творчасці абяцае знайсці дзіцяці справу па душы. Зразумела, абяцанні трэба выконваць. А прагнуць душы сучасных дзяцей рознага — хутка мяняецца мода і густы, а з імі і запыты. Сучасныя ўстановы дадатковай адукацыі стараюцца заўсёды быць у курсе таго, што цікавіць моладзь, і аператыўна рэагуюць на змены. Таму цэнтры творчасці заўсёды знаходзяцца ў пошуку новых кірункаў работы. Такі бесперапынны ... Падрабязней »
Бяжы, іголка, па канве!
І вышывае, забыўшыся, рука, заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька… Менавіта так хочацца перафразаваць класіка пасля знаёмства з Ларысай Мікалаеўнай Гняўчынскай, педагогам Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна, і яе выхаванцамі. Традыцыйная народная вышыўка стала галоўнай у жыцці і педагога, і юных майстроў. Днямі двое з іх, Данііл Дземух і Ірына Кудрашова, вярнуліся з фіналу Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной ... Падрабязней »
Па жыцці — з сонечнай палітрай
Сэ маніфік, гюзэль, пекна, лепа, файна, красна, б’ютыфул! Словы захаплення саламянымі работамі Раіса Аляксандраўна Раманеня, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларускі сувенір” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, чуе на дзясятках моў падчас шматлікіх выстаў і фестываляў творчасці. А нядаўна прызнанне яе таленту Раіса Аляксандраўна пачула і ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які ўручыў педагогу спецыяльную ... Падрабязней »
Магія аўтэнтыкі
Апошнім часам ва ўстановах дадатковай адукацыі Беларусі адкрываецца шмат студый і аб’яднанняў па інтарэсах па сучасных і традыцыйных замежных відах дэкаратыўнай творчасці: турэцкі роспіс па вадзе — эбру, індыйскі роспіс цела хной — мехендзі, заходнееўрапейскае аздабленне выразкамі — скрапбукінг, вясёлкавая паператворчасць па-галандску — айрыс фолдынг і інш. Яны карыстаюцца вялікім попытам у дзяцей, бо пазнаваць усё новае — у іх ... Падрабязней »
Вось якія гузікі!
Калі з добрым чалавекам не грэх яшчэ раз павітацца, то пра добрага краязнаўцу (тым больш лаўрэата ІІІ ступені Рэспубліканскага конкурсу “Педагог года ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”) не грэх яшчэ раз напісаць. З кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Пошук” Нараўлянскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Васілём Васільевічам Чайкай у “Настаўніцкай газеты” даўняе сяброўства. Педагог неаднаразова дзяліўся з нашымі чытачамі ... Падрабязней »
Раз цвічок, два цвічок, паміж імі ніткі
Спачатку гэта было захапленне англійскіх ткачоў, якія ў XVII стагоддзі любілі праводзіць дажджлівыя англійскія вечары каля каміна, займаючыся перапляценнем рознакаляровых нітак. Праз трыста гадоў з багатымі традыцыямі нітачнага дызайну пазнаёміліся і нашы землякі. Першапраходцам стаў Генадзь Аляксеевіч Браніцкі, доктар хімічных навук, прафесар. Потым было выданне яго кнігі “Жывыя карціны” і, нарэшце, сустрэча з навучэнцамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Смілавіч ... Падрабязней »