Калі б на фінале Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня ўручаўся спецыяльны прыз за найбольш актыўнае праслаўленне малой радзімы ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльных сетках, то гэты прыз, безумоўна, атрымаў бы калектыў Пятрэвіцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна. Пра аграгарадок Пятрэвічы, яго ініцыятыўных, энергічных жыхароў ведаюць супрацоўнікі не толькі “Настаўніцкай газеты”, але і нашы ... Падрабязней »
Архів тега: конкурс
Вясна ідзе! Кветкам дарогу!
Бадай, на ўсёй выставе самым яркім і водарным, які найчасцей азараецца фотаўспышкамі, быў стэнд Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Акурат перад адкрыццём выставы завяршыўся Рэспубліканскі конкурс па ландшафтным дызайне і фларыстыцы “Кветкі маёй Радзімы” ў кірунку “Фларыстыка”. Лепшыя творчыя работы ўпрыгожылі выставачны комплекс. У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел лепшыя юныя фларысты краіны ва ўзросце 10—16 гадоў — навучэнцы ўстаноў дадатковай ... Падрабязней »
Лялька — справа сур’ёзная
Адной з цэнтральных падзей выставы стаў фінал Рэспубліканскага конкурсу “Традыцыйная беларуская лялька”, які праходзіў у межах рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”. Пад купалам выставачнага комплексу творы юных майстроў нараджаліся на вачах журы і гасцей. У фінале за творчую справу ўзяліся 22 навучэнцы ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў з усёй Беларусі, што займаюцца ў аб’яднаннях па інтарэсах ... Падрабязней »
Пра хлопчыкаў, пра дзяўчынак
“Ровесницы, ровесники, // Девчонки и мальчишки, // Одни поём мы песенки, // Одни читаем книжки…” Памятаеце пачатак знакамітай песні? Сапраўды, ва ўсе часы равеснікі спяваюць адны і тыя ж песні, чытаюць адны і тыя ж кніжкі. Здаецца, што захапленні і светаўспрыманне і ў хлопчыкаў, і ў дзяўчынак павінны быць аднолькавымі. Але гэта не так. Хлопчыкі і дзяўчынкі — два розныя ... Падрабязней »
Дарогамі памяці
З 2016 года ва ўстановах адукацыі краіны праходзіла рэспубліканская акцыя “Мы гэтай памяці верныя”, у рамках якой навучэнцы і педагогі даследавалі жыццёвы, баявы і працоўны шлях удзельнікаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку сваякоў, вывучалі гісторыю населеных пунктаў, спаленых у гады ліхалецця, стваралі відэаролікі пра ваеннае мінулае малой радзімы. 10 мая ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшло ... Падрабязней »
Стыль жыцця — прыродазберажэнне
Гісторыя арганізаванага Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя штогадовага Рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага эколага пачынаецца з 2013 года, і штогод пераможцамі становяцца прадстаўнікі Віцебскай вобласці. Прычым з чатырох лідараў трое — настаўнікі біялогіі, а трое жывуць і працуюць на Шаркаўшчыне. Пачала трыумфальную эстафету Марына Фёдарава з Германавіцкай сярэдняй школы Шаркаўшчынскага раёна. Праз год першынство пацвердзіў яе знакаміты зямляк ... Падрабязней »
Слуцкая спадчына ў ляльках
Слуцк ужо стаў неафіцыйным горадам лялек. Менавіта тут захоўваюцца і працягваюцца мастацкія традыцыі стварэння традыцыйнай лялькі, праходзіць абласное свята-конкурс “Беларуская лялька”, якое кожны раз збірае больш як 100 майстроў лялечнага мастацтва. Безумоўна, такі статус горад заслужыў у тым ліку і дзякуючы творчым дзіцячым калектывам. Прыадкрыем таямніцу стварэння сувенірнай лялькі, завітаўшы ў народную студыю дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Спадчына” Слуцкага цэнтра дзіцячай творчасці. ... Падрабязней »
Эфект прысутнасці
Каб палюбавацца панарамай Прывакзальнай плошчы сталіцы, архітэктурнымі асаблівасцямі яе будынкаў, неабходна стаць на тралейбусным прыпынку каля галоўнага ўвахода ў чыгуначны вакзал і павярнуцца на 360 градусаў. Гэта ў рэальным жыцці. У віртуальным таксама можна палюбавацца Прывакзальнай плошчай, павярнуўшыся вакол сваёй восі. Аднак для гэтага трэба надзець спецыяльныя VR-акуляры. Менавіта праз такія акуляры віртуальнай рэальнасці журы Рэспубліканскага конкурсу “Відэапанарама 360°” знаёмілася ... Падрабязней »
Не сланяйся па дварах — забягай пад школьны дах!
Гэтую ідэю на ўсю краіну трансліравалі фіналісты VI Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня. Іх выступленні сталі доказам таго, што дзеці не пашкадуюць, што забеглі ў суботу ў школу. У творчую барацьбу, якая праходзіла на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, уключылася 21 каманда — пераможцы рэгіянальных і Мінскага гарадскога тураў. Сёлетні конкурс стаў ... Падрабязней »
Арыенціры суботняга адпачынку
Завяршэнне конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня не азначае, што цяпер педагогі могуць выдыхнуць і даць сабе слабінку. Хутчэй наадварот — пазнаёміўшыся з творчымі знаходкамі сёлетніх пераможцаў, хочацца іх пераўзысці ўжо ў найбліжэйшыя суботы. Каб скіраваць творчыя намаганні педагогаў, для куратараў выхаваўчага кірунку ўсіх рэгіёнаў і Мінска, у прыватнасці супрацоўнікаў інстытутаў развіцця адукацыі, кіраўнікоў выхаваўчага кірунку ў ... Падрабязней »