Сучасны стан і перспектывы развіцця турыстычна-краязнаўчай работы з навучэнцамі абмяркоўвалі падчас рэспубліканскага семінара-нарады, які прайшоў на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, супрацоўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктары ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі турыстычна-краязнаўчага профілю Беларусі і Расіі. У чытачоў “Настаўніцкай газеты” ёсць выдатная магчымасць далучыцца да канструктыўнай размовы. Маштаб працы ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Актуальна
Музей, дружалюбны да дзяцей
Апошні месяц прайшоў пад знакам музейнай педагогікі. 18 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь ладзіўся круглы стол “Музейная педагогіка Беларусі” з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных музеяў сістэмы культуры. 30—31 кастрычніка на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбылася першая сустрэча (для педагогаў Брэсцкай вобласці) з цыкла рэспубліканскіх семінараў-практыкумаў па арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі. А 15 лістапада ... Падрабязней »
Агульная выхаваўчая прастора
Удзельнікі V З’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД падчас пленарных пасяджэнняў, работы секцый абмяркоўвалі разнастайны спектр пытанняў развіцця нацыянальных сістэм адукацыі, функцыянавання агульнай адукацыйнай прасторы СНД. Адной з самых шматлікіх была секцыя, прысвечаная новым падыходам у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і арганізацыі выхавання ў адукацыйных арганізацыях краін СНД. Праходзіла секцыя на базе Дзіцячай рэспубліканскай інжынерна-тэхнічнай ... Падрабязней »
Медыяпраекты ад моладзі Светлагорска
12 кастрычніка ў Светлагорску завяршыла сваю работу медыяшкола. Вучні — маладыя людзі ад 16 да 25 гадоў — прэзентавалі праекты, падрыхтаваныя за месяц. А мы паглядзелі, што хвалюе моладзь і якія ідэі яна прапануе. У жніўні будучыя вучні школы — у асноўным школьнікі і маладыя прадстаўнікі творчых прафесій — запоўнілі заяўкі. Самых зацікаўленых запрасілі на 7 лекцый і семінараў ад ... Падрабязней »
Вандроўкі па офісах і бізнес са школьнай парты
Руслан Касцевіч, вучань Лядзенскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Чэрвеньскага раёна, — яркі прадстаўнік новага пакалення. У 14 гадоў юнак запусціў свой першы праект, пачаў свядома працаваць над асабістым брэндам і рыхтавацца да бліскучай бізнес-кар’еры. Кар’ера Руслана стартавала ў школьнай бізнес-кампаніі “Грашовае дрэва”, дзе ён з маркетолага хутка дарос да кіраўніка праекта. Паралельна школьнік наведваў цэнтр развіцця міжнароднага прадпрымальніцтва пры ... Падрабязней »
Сучасная бібліятэка: гаманіць не забаронена!
Для сучасных чытачоў існуюць анлайн-бібліятэкі, электронныя кнігі, бясконцы кантэнт у блогах і СМІ. Таму ў дзяцей і падлеткаў усё менш прычын ісці ў звычайную бібліятэку па папяровую кнігу. Ды пакуль адны прарочаць свет без бібліятэк, іншыя пераасэнсоўваюць іх ролю ў жыцці новага пакалення, шукаюць спосабы заставацца актуальнымі і карыснымі. Што атрымліваецца, расказваюць супрацоўнікі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Баранавіч. У ЦБС уваходзіць ... Падрабязней »
Дадатковая адукацыя: курс на мабільнасць
Пакуль цэнтры дадатковай адукацыі раскрывалі свае дзверы для новых навучэнцаў, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адчыніў свае дзверы для іх педагогаў. Каб падвесці вынікі мінулага навучальнага года і намеціць планы на новы, на міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Выхаваўчы патэнцыял устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: вопыт, праблемы, перспектывы” сабраліся педагогі і кіраўнікі ўстаноў адукацыі з усёй Беларусі, а таксама ... Падрабязней »
Каб мары здзяйсняліся
Параалімпійскі спорт набірае абароты. На кожнай Параалімпіядзе нашы спартсмены заваёўваюць цэлы россып медалёў. Не сталі выключэннем і нядаўнія зімовыя старты ў Пхёнчхане. Па выніках Параалімпіяды беларусы занялі 8-е агульнакаманднае месца, заваяваўшы 12 медалёў, 4 з якіх на ліку сённяшняга магістранта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Юрыя Голуба. Сапраўднае ток-шоу прайшло на мінулым тыдні ў родным універсітэце чэмпіёна: рэктарат, ... Падрабязней »
10 крокаў да чыстых рэк
У Беларусі завяршылася інфармацыйная кампанія “Рэкі без фасфатаў”, ініцыятарам правядзення якой стаў Цэнтр экалагічных рашэнняў пры падтрымцы кааліцыі “Чыстая Балтыка”. На працягу трох месяцаў настаўнікі па ўсёй Беларусі расказвалі пра шкоду фасфатаў і ў творчым фармаце ўключалі вучняў і мясцовых жыхароў у праблему забруджвання вадаёмаў. Бытавая хімія, да якой адносяць мыйныя і касметычныя сродкі, узначальвае спіс нашай штодзённай неабходнасці. Але ... Падрабязней »
Смартфон пад замком
Барацьба паміж школай і мабільным тэлефонам за ўвагу вучняў ідзе не першы год. Школьныя статуты абмяжоўваюць карыстанне смартфонамі, старшакласнікі са сваімі дэвайсамі, як з цыгарэтамі, хаваюцца па кутках, бацькі не могуць адмовіць у куплянні апошняй мадэлі, а пасля скардзяцца, што дзіця не бачыць нічога, акрамя экрана. У красавіку інтэрнэт загаварыў пра новы крок у нялёгкім змаганні: маўляў, адна з мінскіх ... Падрабязней »