У мінулую суботу па-восеньску задуменную цішыню аздараўленча-адукацыйнага цэнтра “Лідар”, што пад Мінскам, парушылі больш за 100 валанцёраў Рэспубліканскай маладзёжнай грамадскай арганізацыі “Ліга добраахвотнай працы моладзі”. Таму тут па-летняму плавіўся асфальт, пякло сонца, музыка набірала біт, і, здавалася, быў нават чуваць шум мора. Family fest стаў фінальным акордам сёлетняга геленджыкскага сезона студэнцкага валанцёрскага атрада “Resпубліка”. Творчы ўік-энд сёлета аб’яднаў не толькі ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля
Пачатковае мадэляванне
Пачатковае тэхнічнае мадэляванне — цікавы і даступны від дзейнасці. Ён прадугледжвае стварэнне дзецьмі макетаў і мадэлей тэхнічных аб’ектаў самай простай канструкцыі, узбагачае малодшых школьнікаў агульнатэхнічнымі ведамі, уменнямі і дае магчымасць развіцця іх творчых здольнасцей. У Горацкім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі юныя мадэлісты ўвасабляюць мару ў рэальнасць, ствараюць свае першыя мадэлі тэхнікі. Нават далёкі ад тэхнікі чалавек, трапляючы ў ... Падрабязней »
Сонца на сукенцы
“Вазьмі простую саломку…” — менавіта так называлася невялічкая кніжка, якую купіла Таццяна Крывянкова, тады — навучэнка Гомельскага вучылішча бытавога абслугоўвання. Купіла і паставіла на паліцу на цэлых 10 гадоў. А ўзяла яна гэтую кніжку, а з ёй і саломку, толькі калі збіралася адкрыць гурток у Жлобінскім гарадскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Эўрыка”. І вось ужо 20 гадоў жанчына ні ... Падрабязней »
Рэалізаваць сябе
Рэспубліканскі тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, які па традыцыі праходзіць у пачатку верасня, быў надзвычай насычаным. Значныя падзеі адбыліся не толькі ў сталіцы, дзе на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшла прадстаўнічая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Выхаваўчы патэнцыял устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: вопыт, праблемы, перспектывы” і дзе з нагоды афіцыйнага адкрыцця тыдня ў Верхнім ... Падрабязней »
Знайсці сябе і сваю прафесію
Па выніках сваёй дзейнасці Рэчыцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі на працягу апошніх трох гадоў знаходзіцца ў пяцёрцы лепшых устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гомельскай вобласці. Толькі за гэты год праца калектыву адзначана больш як паўсотняй дыпломаў рознага ўзроўню. Тое, што Цэнтр творчасці з’яўляецца флагманам выхаваўчай, творчай, культурна-масавай, прафарыентацыйнай работы з моладдзю, стала нагодай яго дырэктару Святлане Чыгрынёвай прадставіць ... Падрабязней »
Адкуль бяруцца дзеці? З інтэрнэту!
Адкуль бяруцца дзеці? Дакладней, як яны з’яўляюцца ў палацах творчасці, спартыўных школах, тэатральных гуртках? Шляхі два — маленькіх звычайна прыводзяць дарослыя, падлеткі выбіраюць і запісваюцца самі. Сёння і маладыя бацькі, і тым больш школьнікі шукаюць аб’яднанні па інтарэсах там, дзе прывыклі знаходзіць адказы на ўсе свае пытанні, — у інтэрнэце. Як іх там сустрэць, мы спыталі ў спецыяліста па сацыяльных ... Падрабязней »
Наш погляд на родны горад
Памятаеце казку “Кожны сам каваль свайго шчасця”? Менавіта гэтую думку добра засвоілі некалі маленькія жыхары Наваполацка. Сёння яны ўжо старшакласнікі і смела бяруцца за молат і выкоўваюць сваё жыццё такім, якім хочуць. Маладзёжны парламент Наваполацка ў мінулым годзе атрымаў статус лепшага парламента ў краіне, але бягучы год стаў яшчэ больш выніковым. Сёлета кузня маладзёжнага парламента новапалачан працавала асабліва па-заліхвацку. Праекты ... Падрабязней »
Пра белых варон і іх педагогаў
9 верасня споўнілася роўна 22 гады, як Святлана Барысаўна Скакун, праграміст па адукацыі і педагог па прызванні, пачала праводзіць заняткі ў Гомельскім дзяржаўным абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі. Сёння яна ўзначальвае аддзел камп’ютарнай тэхнікі і праграмавання, арганізоўвае канферэнцыі з удзелам сваіх вядомых выпускнікоў-праграмістаў і атрымлівае грант прэзідэнта. Сустрэліся мы напярэдадні “Фестывалю навукі”, на які Святлана Барысаўна прыехала, каб паглядзець ... Падрабязней »
Хакей на падлозе
Для чаго патрэбны клюшкі? Правільна, каб гуляць у хакей з шайбай. А калі шайбу замяніць на мячык? Атрымаецца ўсім вядомы хакей на траве. А калі гульцоў з клюшкамі і мячыкам адправіць з травянога пакрыцця пад адкрытым небам у спартыўную залу? Тады хакей на траве ператворыцца… Правільна, у хакей на падлозе, а дакладней, у фларбол. Не чулі пра такі від спорту? ... Падрабязней »
Эстафета карысных спраў
Год малой радзімы — выдатная нагода зрабіць некалькі карысных спраў для любага сэрцу куточка, тых мясцін, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва, дзе знаёмы кожная сцяжына і кожнае дрэва. Нездарма летнія канікулы — 2018 праходзяць пад знакам рэспубліканскай акцыі “Малая радзіма: эстафета карысных спраў”. Акцыя праводзіцца Міністэрствам адукацыі сумесна з іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі і накіравана на прыцягненне дзяцей і ... Падрабязней »