Архів тега: педагог

Стыль для падлетка: пра сябе без слоў

Падлеткі — народ цікавы, але часам яны прымушаюць сваіх педагогаў і бацькоў хапацца за галаву. Як не проста перажыць цяжкасці падлеткавага перыяду, а атрымаць асалоду ад гэтага часу і самім падлеткам, і тым, хто з імі побач, добра ведае Таццяна Кот — канструктар, дызайнер, майстар-кравец і педагог Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Кантакт” Мінска. А дапамагае ў гэтым ёй ... Падрабязней »

Сілкавацца ад каранёў

Прафесійны ілюстратар, майстар народных інструментаў, педагог Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі Міхаіл Чарнадзедаў паказвае сваім выхаванцам, што для любімай справы час заўсёды знойдзецца, а яны вераць, бо пацвярджэнне ў іх перад вачыма. Даведаліся ў майстра, адкуль бярэ пачатак яго любоў да народнай культуры, чаму кропля — добрая форма для акарыны і як балота ўплывае на гук трыснягу. Шырокія гарызонты Міхаіл Чарнадзедаў ... Падрабязней »

Зоркі сцэны і закулісся

Кожны раз, калі на канцэртах ці вакальных конкурсах выступаюць на сцэне юныя вакалісты, мне хочацца падгледзець, хто ж трымае за іх кулачкі за кулісамі, хто там скача ад радасці, калі аб’яўляюць выканаўцаў пераможцамі, хто сваёй штодзённай педагагічнай працай заслугоўвае іх дзіцячы трыумф. Бо якраз эстрадны вакал — тая сфера, дзе навідавоку зорка, а не той, хто яе запальвае. Сённяшняя наша ... Падрабязней »

Пейзажы з водарам бярозавага гаю

Мой дзядуля некалі казаў, што галоўнае для чалавека — не страціць сувязь з прыродай і, нават жывучы сярод праспектаў, знаходзіць магчымасць слухаць шэпт лісця, набірацца энергіі дрэў ад іх ствалоў. Сённяшняя наша гераіня гэтую сувязь не страчвае ўжо 16 гадоў, пераносячы хараство і водар бярозавага гаю ў свае пейзажы. Вясковыя краявіды з утульнымі хатамі і садамі, заснежаныя снегіры і белакрылыя ... Падрабязней »

Падпалкоўнік у званні педагога

Патрыётамі не нараджаюцца, патрыётаў выхоўваюць. Асаблівая роля ў гэтай справе адводзіцца супрацоўніцтву сістэмы адукацыі з Міністэрствам абароны. За маштабнай работай, якая ў юбілейны для Узброеных Сіл год вядзецца асабліва актыўна, стаяць неабыякавыя педагогі і кадравыя афіцэры. Калі кадравы афіцэр і педагог сумяшчаецца ў адной асобе, то якасць ваенна-патрыятычнага выхавання ў канкрэтнай установе адукацыі павялічваецца ў некалькі разоў. Яскравым прыкладам з’яўляецца ... Падрабязней »

Часцінку неба — дзецям

Не ў кожнага дзіцячае захапленне перарастае ў прафесію. А ў педагога дадатковай адукацыі шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю “Юнацтва” Магілёва Андрэя Жукава жыццё склалася менавіта так. У школьныя гады Андрэй Іванавіч быў вельмі актыўным. Захапляўся многім: займаўся танцамі, футболам, настольным тэнісам. А потым выпадкова апынуўся на занятках у гуртку па авіямадэлізме. — Менавіта гэтая дзейнасць захапіла мяне ... Падрабязней »

Не навучыць, а ўлюбіць у сваю справу

Калі я ўспамінаю вялікіх педагогаў гісторыі, у памяці ўзнікаюць амаль адны мужчыны… Тое ж і з мастакамі, майстрамі… У чым жа сакрэт? Ні ў якім разе не аспрэчваючы жаночыя таленты, хачу гэта высветліць. На маю просьбу падказаць, дзе знайсці мужчыну, які ўдала сумяшчае ў сабе талент педагога, мастака, дзіцячага сябра і дарадцы, супрацоўніцы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, ... Падрабязней »

Сярод жанчын

У школах і гімназіях краіны працуе каля 97,8 тысячы педагогаў, з іх толькі 13,1 тысячы складаюць мужчыны. Калі на якасць выкладання вучэбнага матэрыялу такая гендарная няроўнасць не ўплывае, то на якасць правядзення выхаваўчай работы… У горадзе сітуацыя яшчэ не праблемная, а вось у многіх сельскіх установах адукацыі педагог мужчына на вагу золата, на вагу золата тут і мужчынскае выхаванне навучэнцаў. ... Падрабязней »

“ГрынАрт”: пракладваем нанова шлях да батанікі

Апошнія гады падчас правядзення алімпіяд і конкурсаў па экалогіі эксперты адзначаюць нізкі ўзровень ведаў па батаніцы і ў навучэнцаў, і нават у саміх педагогаў. Але першы крок да выпраўлення гэтай сітуацыі зроблены. З нядаўняга часу навучэнцы ажывіліся і актыўна закіпела работа ў школьных лабараторыях, і гэтаму ёсць тлумачэнне. Ім стала ўпершыню аб’яўленая намінацыя “Незвычайныя расліны” ў межах Рэспубліканскага конкурсу “Юны ... Падрабязней »

Простае рашэнне складанай задачы

Ёсць дзеці, якія ніколі не заводзяць свае будзільнікі па суботах і заўсёды адмаўляюцца ад школьных мерыпрыемстваў, якімі б цікавымі яны ні абяцалі быць. Чаму? Вы ніколі не задаваліся гэтым пытаннем? А што, калі справа не ў іх ляноце, не ў жаданні выспацца пасля напружанага вучэбнага тыдня? Па адказ на гэтае пытанне завітаем да педагогаў сярэдняй школы № 34 Магілёва, якія ... Падрабязней »